Новая глава мінскага «Саду вершаў»: чым дапоўнілі зону адпачынку ў Маскоўскім раёне

Крысцiна Крываручка
Абноўлена:
фото-53.jpg

У парку з'явіліся не толькі небанальныя арт-аб'екты, але і месца для пікнікоў і інклюзіўная дзіцячая пляцоўка з пандусамі.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Раней зялёная зона па вуліцы Л. Сапегі вылучалася хіба што вялікай колькасцю пладовых дрэў, дзе мясцовыя жыхары восенню збіралі яблыкі.

Гісторыю «Саду вершаў» пачалі пісаць у 2024-м. Праект добраўпарадкавання ад студэнта Уладзіслава Кашкоўскага ўзяў Гран-пры «Мінскай змены». Малады чалавек прапанаваў ператварыць «проста сад» у цікавую зону адпачынку, дзе, апрача ўсяго іншага, знойдзецца месца і дзіцячым пляцоўкам, даступным дзецям з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Першую «главу» аформілі максімальна хутка: за добраўпарадкаванне ўзяліся ў 2025-м і за пару месяцаў пабудавалі «жалудовую» дзіцячую пляцоўку, алею вершаў, устанавілі лавачкі-кнігі і бібліятэку пад адкрытым небам. Другую «дапісалі» ў 2026-м.

Times.by згуляў у самыя незвычайныя «крыжыкі-нулікі», прыглядзеў месца для пікніка, прагуляўся па алеі пісьменнікаў.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

«Сад вершаў» размясціўся ў межах вуліц Л. Сапегі, Алібегава, Я. Брыля і праспекта Дзяржынскага і займае каля 8 га. На цэнтральным уваходзе на вул. Л. Сапегі гасцей сустракае каменны надпіс «Сад вершаў», ад якога бярэ пачатак алея паэтаў. На ёй 15 стэндаў з кароткай біяграфіяй і цытатамі вершаў беларускіх класікаў.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/7

Наш экскурсавод – намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні і бягучым утрыманні «Зялёнбуда» Маскоўскага раёна Таццяна Зароўская. «Сад вершаў» рос на яе вачах і пры яе непасрэдным удзеле.

«Чатыры гады таму гэта быў звычайны яблыневы сад з пратаптанымі грунтавымі дарожкамі, – расказвае Таццяна Зароўская. – Цяпер гэта дагледжаная зона адпачынку, зручная для ўсіх катэгорый насельніцтва, нават з улікам узгорыстага рэльефу саду. Перапады вышынь зрабілі без адзінай прыступкі: два кіламетры дарожак не стануць паласой перашкод ні для пажылога чалавека, ні для мамы з дзіцячай каляскай».

Татьяна Заровская

Татьяна Заровская. Фото: Павел Орловский, Times.by

Дарожкі асвятляюць свяцільні на сонечных батарэях, а ўздоўж размясціліся лаўкі. Усяго каля 60: палова звычайныя – з роўнымі спінкамі і сядзеннямі, палова – у выглядзе разгорнутай кнігі, іх паставілі яшчэ ў 2025-м.

Лаўкі – інтэрактыўныя: на кожнай QR-код. Калі навесці на яго камеру смартфона, на экране з'яўляецца дзяржаўны сцяг Беларусі і гучыць гімн. Калі павярнуць экран у бок, з'яўляюцца назвы твораў аўтараў з алеі вершаў.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/7

Нязменны пункт прыцягнення гасцей «Саду вершаў» – бібліятэка пад адкрытым небам з навесамі ад дажджу. На прыступках-сядзеннях унутры зручна і кнігу пачытаць, выбраўшы на адной з паліц, і мазаіку скласці, якая тут у асартыменце.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/3

Непадалёку – адна з трох дзіцячых пляцовак, гульнявыя комплексы якой выкананы ў выглядзе жалудоў і арэхаў.

«Пляцоўку вельм і любяць дзеці ўсіх узростаў, – адзначае Таццяна Зароўская. – Тут і зусім малышам ёсць чым заняцца, і хлопцам старэйшым цікава. Усе элементы комплексу зроблены з акацыі – яны больш трывалыя, чым шпонавыя. Нават праз год актыўнага карыстання не спатрэбіўся рамонт».

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/9

У 2026-м у «Садзе вершаў» з'явілася алея паэзіі.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/7

Яна вядзе да зоны інтэрактыўнага адпачынку з гульнямі «крыжыкі-нулікі», «Мема» і скульптурай «Вершатворац», дзе ўсе жадаючыя могуць сфатаграфавацца.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/9

Калі прайсці яшчэ далей па гэтай алеі, трапіце на пляцоўку для назірання за птушкамі. Тут паставілі лавачкі, кармушкі і паілкі, інфармацыйныя стэнды, на якіх сабраны цікавыя факты аб птушыных насельніках гэтай мясцовасці.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/7

Асобнай пляцоўкі назірання за вавёркамі няма. Хвастатыя аблюбавалі ўвесь парк цалкам. Карэспандэнтам Times.by пашчасціла сустрэць рыжых каля «жалудовай» дзіцячай пляцоўкі. Дружалюбныя, фотагенічныя, таварыскія.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/9

Для веласіпедыстаў захавалі прыродны «памп-трэк». Па сутнасці, гэта роў, дзе трэк з купінамі-ямкамі калісьці ўтварыўся сам сабой.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Па экасцежцы можна выйсці да зоны для пікнікоў з альтанкамі, лавачкамі і мангаламі. Галоўнае – ідзіце за паказальнікамі. Яны ж падкажуць, дзе знаходзіцца і больш празаічны аб'ект – біятуалеты.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/7

Чацвёртая пляцоўка і асаблівая гордасць другой часткі добраўпарадкавання, паводле слоў Таццяны Зароўскай, – інклюзіўная дзіцячая пляцоўка.

У аснове – спецпакрыццё, якое змякчае падзенні. А гульнявыя комплексы абсталяваны пандусамі, па якіх лёгка заехаць на калясцы. З гэтым разлікам зроблена і пясочніца на слупках на вышыні прыкладна паўметра. Ёсць тут і арэлі-маятнікі, і круглыя падвесныя.

Суразмоўніца падкрэслівае: павесяліцца і пагуляць можа кожнае дзіця.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/5

Цяпер «Сад вершаў» – дапісаная кніга. Засталося толькі «пасляслоўе» – пляцоўку для выгулу сабак мадэрнізаваць.

«Яна размяшчаецца ў правым ніжнім кутку зялёнай зоны – калі стаяць тварам да цэнтральнага ўваходу з вул. Л. Сапегі, – тлумачыць Таццяна Зароўская. – Абсталяванне там даўно ўстарэла, а нізкая агароджа – каля метра ў вышыню – выклікае нараканні. Паступаюць звароты, што сабакі сярэдніх і буйных парод проста могуць пераадолець такую перашкоду. Таму ў гэтым годзе плануем і там зрабіць сучасны рамонт».

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

У верасні гэтага года ў Маскоўскім раёне з'явіцца яшчэ адзін сад – «Сад фотаздымкаў» – каля скрыжавання вуліц Ясеніна – Слабадская.

«У жніўні правядзём агляд-конкурс лавак, і работы пераможцаў зоймуць месца на алеі нашага імправізаванага саду, – удакладніла Таццяна Зароўская. – Месцы для сядзення – іх плануецца каля 20 – установяць уздоўж аднаго боку алеі, а насупраць – стэнды са здымкамі знакавых аб'ектаў Маскоўскага раёна. Ва ўваходнай зоне размесцім арт-аб'ект з надпісам «Малінаўка».