Новы гістарычны арган з'явіўся ў Беларусі

Абноўлена:
Костел Успения Пресвятой Девы Марии в Пружанах. Фото: museums.by

Костел Успения Пресвятой Девы Марии в Пружанах. Фото: museums.by

Цяпер у краіне два галандскія інструменты пачатку XX стагоддзя.

Гістарычны галандскі арган будзе асвячоны і ўпершыню загучыць для публікі ў касцёле Прачыстай Прасвятой Дзевы Марыі ў Пружанах 18 ліпеня.

Музычны інструмент быў створаны ў 1912 годзе фірмай Martin Vermeulen і больш за сто гадоў знаходзіўся ў цэрквах на тэрыторыі Нідэрландаў. Цяпер яго даставілі ў Беларусь.

Рамантычны арган з моцным гучаннем ідэальна ўпісаўся ў акустыку трохнефавага касцёла. Для гэтага яго размясцілі не на парапеце, а ў глыбіні хору.

Орган в костеле Успения Пресвятой Девы Марии в Пружанах. Фото: ars_magna_organi, instagram.com

Першы інаўгурацыйны канцэрт дасць вядомы арганіст, прафесар Штэфан Энгельс (Германія/ЗША) у рамках фестывалю Ars Magna Organi, паведамляюць арганізатары. Усяго тут запланавана 15 сольных і ансамблевых выступленняў.

Орган в костеле Успения Пресвятой Девы Марии в Пружанах. Фото: ars_magna_organi, instagram.com

Орган в костеле Успения Пресвятой Девы Марии в Пружанах. Фото: ars_magna_organi, instagram.com

Фестываль арганнай музыкі праходзіць у Беларусі ўжо ў шосты раз, і ўпершыню ўдзел у ім прымаюць Пружаны. Бясплатныя канцэрты да пачатку кастрычніка таксама можна наведаць у Пінску, Іванаве, Лагішыне, Ружанах, Лідзе, Іўі і Мядзведзічах.

Даведка

Першы галандскі механічны арган 1924 года з'явіўся ў Саборы Прачыстай Дзевы Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве восем гадоў таму.