Новыя правілы для банкаў, падатак на сабак і летнія фестывалі: што беларусаў чакае ў ліпені

Фото: Павел Орловский, Times.by
Другі месяц лета абяцае быць насычаным на змяненні: новаўвядзенні закрануць банкаўскую сферу, уладальнікаў сабак і самазанятых. Таксама беларусаў чакаюць доўгія выхадныя і яркія культурныя падзеі.
Больш падрабязнасцей – у штомесячным аглядзе Times.by.
Абавязковая геалакацыя ў мабільным банкінгу
З 1 ліпеня банкі пачнуць выкарыстоўваць лічбавы адбітак устройства і даныя геалакацыі для абароны кліентаў ад махлярства. Пры спробе ўваходу з невядомага ўстройства або з іншага горада/краіны аперацыю могуць прыпыніць для дадатковай праверкі.
Аналагічныя патрабаванні будуць дзейнічаць для сэрвісаў «Аплаці» і «Аплаці.Дзіцячы» – без доступу да геалакацыі скарыстаць дадаткі стане немагчыма.
Нацыянальная сістэма імгненных плацяжоў
Таксама з 1 ліпеня ў Беларусі пачне працаваць нацыянальная сістэма імгненных плацяжоў «КРОК». Яна дазволіць аплачваць пакупкі праз QR-код непасрэдна ў мабільным дадатку банка, без выкарыстання карткі і ўстаноўкі дадатковых сэрвісаў.
Плацяжы будуць прывязаны не да карткі, а да банкаўскага рахунку. Калі ў кліента не будзе хапаць грошай для аплаты тавару або паслугі, ён зможа адправіць спасылку камусьці з родных, каб заплацілі яны.
Цалкам сістэма стане даступнай ва ўсіх мабільных дадатках банкаў з 1 снежня. У далейшым плануецца пашыраць работу сэрвісу і на іншыя краіны.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Папаўненне рахунку праз АРІП па нумары тэлефона
З 25 ліпеня ва ўсіх беларускіх банках можна будзе папаўняць рахункі праз АРІП, ведаючы толькі нумар мабільнага тэлефона атрымальніка.
Каб скарыстаць функцыю, атрымальніку трэба загадзя даць згоду на выкарыстанне свайго нумара ў сістэме АРІП. Калі ў яго некалькі рахункаў у адным банку, ён зможа выбраць, на які з іх паступаць грашам.
Павышэнне тарыфаў у Беларусбанку
З 1 ліпеня ў Беларусбанку вырастуць камісіі за міжнародныя пераводы ў расійскіх рублях і кітайскіх юанях: мінімальная сума павялічыцца з BYN 70 да BYN 75. Пры гэтым камісія па-ранейшаму складзе 0,8% ад сумы пераводу, а максімальны памер застанецца на ўзроўні BYN 500.
Таксама падаражэюць афармленне плацежнага даручэння для міжнароднага пераводу, перавыпуск некаторых банкаўскіх картак у выпадку страты, SMS-апавяшчэнні аб расходных і прыходных аперацыях, рэгістрацыя валютнага дагавора, праверка сапраўднасці банкнот і арэнда дэпазітных сейфаў.
Пры гэтым на асобныя паслугі банк, наадварот, знізіць тарыфы. Напрыклад, больш танным стане прадастаўленне некаторых звестак аб валютна-абменных аперацыях.
Крыптабанкі ў сістэме крэдытных гісторый
З 18 ліпеня крыптабанкі стануць паўнавартаснымі ўдзельнікамі сістэмы крэдытных гісторый. Яны змогуць перадаваць звесткі аб выдадзеных крэдытах (за выключэннем пазык у токенах), а таксама атрымліваць крэдытныя справаздачы кліентаў для ацэнкі рызык перад выдачай крэдыту.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Падатак на сабак будуць плаціць усе ўладальнікі
Падатак на сабак стане абавязковым для ўсіх уладальнікаў – з 1 ліпеня яго будуць налічваць незалежна ад таго, зарэгістравана жывёла або не.
Калі раней падатак налічваўся толькі пасля пастаноўкі сабакі на ўлік, то цяпер падставай стане сам факт яго ўтрымання. Пры пацвярджэнні пражывання гадаванца падатак з'явіцца ў жыроўцы.
Пры гэтым для некаторых грамадзян захоўваюцца льготы. Поўнасцю вызвалены ад выплаты ўладальнікі сабак-павадыроў, інваліды I і II груп. За аднаго сабаку не плацяць інваліды III групы, пенсіянеры, бацькі дзяцей-інвалідаў, шматдзетныя сем'і і жыхары прыватных дамоў.
Мінімальны падатак для самазанятых
З 1 ліпеня зменяцца правілы для плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход (ППД). Цяпер ім давядзецца плаціць мінімум BYN 45 у месяц, нават калі даходу не было. Для пенсіянераў мінімальная сума складзе BYN 18.
Новаўвядзенне закране тых, хто зарэгістраваны як плацельшчык ППД, але фактычна не вядзе дзейнасць. Калі не зняцца з уліку, мінімальны падатак давядзецца плаціць незалежна ад памеру заробку або нават пры яго адсутнасці.
Акрамя таго, калі тры месяцы запар не плаціць падатак або рабіць гэта са спазненнем, падатковая выключыць чалавека з ліку плацельшчыкаў ППД. Паўторна зарэгістравацца можна будзе толькі праз шэсць месяцаў.
Цыгарэты падаражэюць
З 1 ліпеня вырастуць цэны на некалькі папулярных марак цыгарэт. Плаціць больш давядзецца за Kent, Lucky Strike, Dunhill, The King, Corset і Vogue. Кошт павысіцца на 10–20 капеек.

Фото: Malanka
Зарадныя станцыі Malanka
Сетка зарадных станцый для электрамабіляў Malanka з 1 ліпеня ўводзіць у дадатку абавязковае пацвярджэнне тэлефоннага нумара. Без гэтага запусціць зарадку не атрымаецца.
Калі нумар змяніўся, варта абнавіць яго ў настройках і пацвердзіць новы.
Выплата шматдзетным сем'ям да школы
З 1 ліпеня пачынаецца прыём заяў на аднаразовую матэрыяльную дапамогу для шматдзетных да новага навучальнага года.
Выплата прызначана сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей да 18 гадоў, незалежна ад даходу. Памер дапамогі складзе 30% БПМ на 1 жніўня 2026 года на кожнага школьніка. Выплачваць грошы пачнуць з 1 жніўня.
Падаць заяву можна ў органы сацыяльнай абароны па месцы жыхарства. У Мінску, а таксама ў некаторых раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей дакументы прымаюць і па месцы вучобы дзіцяці.
Доўгія выхадныя да Дня Незалежнасці
У бягучым годзе дзяржаўнае свята выпадае на пятніцу. Таму беларусы будуць адпачываць тры дні запар: 3, 4 і 5 ліпеня (пятніца, субота і нядзеля).
Чацвер, 2 ліпеня, – перадсвяточны працоўны дзень, яго працягласць скарачаецца на адну гадзіну.

Times.by
«Купалле» ў Александрыі
Штогадовы рэспубліканскі фестываль пройдзе 11 і 12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Для зручнасці гасцей БЧ назначыла 14 дадатковых электрычак па маршрутах Магілёў – Копысь і Орша – Копысь.
«Славянскі базар» і Viva Braslav
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» будзе праходзіць з 16 па 19 ліпеня. Традыцыйна асобныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць таксама 14, 15 и 20 ліпеня. Гледачоў чакае насычаная праграма: ад КВЗ да сольнага канцэрта Рыгора Лепса.
Для замежных гасцей з 4 ліпеня ўводзіцца бязвізавы ўезд – дастаткова паказаць пашпарт і білет на фестываль (у электронным выглядзе) на міжнародных пунктах пропуску.
Фестываль Viva Braslav прыме гасцей з 24 па 26 ліпеня ў Браславе, на цэнтральным пляжы возера Дрывяты.
«Белавія» павялічыць колькасць рэйсаў у Ізраіль
З 7 ліпеня па 25 жніўня «Белавія» будзе выконваць больш рэйсаў паміж Мінскам і Тэль-Авівам. Палёты будуць выконвацца тры разы ў тыдзень – па аўторках, чацвяргах і нядзелях.
Самалёт будзе вылятаць з Мінска ў 04:10 і прыбываць у аэрапорт імя Бен-Гурыёна ў 10:20 па мясцовым часе. Адваротны рэйс адправіцца ў 11:20 і прыляціць у беларускую сталіцу ў 17:45.

