Прагноз радуе: што будзе з эканомікай Беларусі ў 2026 годзе, расказалі ў ЕАБР

Фото: jcomp, Freepik.com
ВУП краіны павялічыўся, а інвестыцыі ў асноўны капітал вярнуліся да росту.
Эксперты Еўразійскага банка развіцця далі прагноз па стане эканомікі Беларусі на 2026 год.
Згодна з апошнімі данымі спецыялісты фіксуюць рост валавага ўнутранага прадукту. Такія ж тэндэнцыі назірае Белстат. За студзень – май 2026 года гэты паказчык павялічыўся на 0,9% г/г, пасля 0,2% г/г у студзені – красавіку.
Эксперты заўважаюць, што станоўча на дынаміцы ВУП адбіўся ўнутраны попыт, паколькі рост рознічнага тавараабароту паскорыўся да 7,1% г/г з 6,2% г/г месяцам раней.
Таксама ў ЕАБР фіксуюць вяртанне росту інвестыцый у асноўны капітал. З пачатку года і па май яны выраслі на 1,5% г/г. Гэтаму садзейнічала аднаўленне аб'ёмаў капітальнага будаўніцтва.
Эксперты банка лічаць, што пры такіх умовах можна чакаць рост ВУП Беларусі на 1,3% у 2026 годзе.

