Рэдкая прыгажосць: расказваем пра незвычайныя кветкі, якія можна ўбачыць у Батанічным садзе

Наталля Беніцэвіч
Абноўлена:
Рододендрон

Рододендрон. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

У свеце – каля 1,3 тысяч відаў рададэндранаў і больш за 10 тысяч сартоў. Віды – гэта тое, што расце ў прыродзе само па сабе, а сарты – вынік працы селекцыянераў.

У Беларусі рададэндраны ў прыродзе можна ўбачыць толькі ў лясах Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці. Пялёсткі ў гэтых кветак жоўтыя, а водар – чароўнай архідэі. Як яны туды трапілі, невядома, паколькі родам рададэндран з Паўночна-Усходняй Азіі.

Аднак, каб атрымаць асалоду ад прыгажосці незвычайнага куста, неабавязкова ехаць у Гомельскую вобласць. У калекцыі Цэнтральнага батанічнага саду ў Мінску – 65 відаў і 150 сартоў рададэндранаў, растуць яны і ў беларускіх садаводаў.

Times.by даведаўся ў навуковага супрацоўніка Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук і куратара калекцыі рададэндранаў Таццяны Ленкавец, якія сарты лепш за ўсё падыходзяць для нашага клімату і як садаводу-навічку пазбегнуць тыповых памылак.

Татьяна Ленковец

Татьяна Ленковец. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Якія сарты ў нас добра растуць і ці ёсць беларускія?

У 1966 годзе дырэктар батанічнага саду ў Мінску накіраваў маладога вучонага ў камандзіроўку ў батанічны сад у Талін. Адтуль ён вярнуўся не з пустымі рукамі, а прывёз дзесяць саджанцаў рададэндранаў – з іх і пачалася беларуская калекцыя.

Тое, што куст капрызны ў доглядзе і любіць толькі паўднёвыя шыроты, міф. Вучоным удалося стварыць такія сарты, якія добра адаптуюцца пад розны клімат.

«Напрыклад, сарты фінскай селекцыі вылучаюцца добрай марозаўстойлівасцю і выдатна перанеслі апошнюю экстрэмальную беларускую зіму са снегападамі і нізкімі тэмпературамі. У батанічным садзе фінскіх сартоў некалькі, адзін з іх называецца «Хельсінскі Універсітэт». Сёння ён усыпаны ружовымі кветкамі», – расказвае Таццяна Ленкавец.

Рододендрон сорта «Хельсинский Университет»

Рододендрон сорта «Хельсинский Университет». Фото: Алексей Матюшков, Times.by

У гэтым годзе рададэндраны ў батанічным садзе пачалі цвісці ў пачатку красавіка. Гэта раннія віды, і ўсе яны далёкаўсходнія: сіхацінскі, даурскі, «Ледэбура». Прычым апошні можа зацвісці ў другі раз за сезон – у верасні – кастрычніку.

Рададэндраны сярэдняга перыяду цвіцення радуюць вока зараз, а позняга – распусцяцца ў сярэдзіне чэрвеня. Сярод такіх позніх – від Rhododendron hirsutum або жорсткаваласісты, прыкладна праз тыдзень ён раскрые свае ярка-чырвоныя пялёсткі.

У батанічным садзе ёсць і сарты ўласнай селекцыі – «Балтэзерс», «Янка», «Аксаміт» і «Акадэмік Смольскі», названы ў гонар былога дырэктара, вучонага-батаніка Мікалая Смольскага.

«Балтэзерс» уяўляе сабой кампактны куст з чырвонымі кветкамі.

Сорт «Балтезерс»

Сорт «Балтезерс». Фото: Алексей Матюшков, Times.by

«Янка» ж больш шырокі, высокі і размашысты, а пялёсткі кветак у яго – ружовыя.

Рододендрон сорта «Янка»

Рододендрон сорта «Янка». Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Многія рададэндраны названы ў гонар першаадкрывальнікаў, прычым імі неабавязкова былі батанікі. Напрыклад, рададэндран Смірнова атрымаў імя ў гонар расійскага ўрача.

Рододендрон Смирнова

Рододендрон Смирнова. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Рододендрон Смирнова

Рододендрон Смирнова. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Асаблівае месца ў калекцыі займаюць японскія рададэндраны: хоць куст з'явіўся ў Японіі, ён выдатна прыжыўся ў Беларусі. Гэта лістападныя расліны – восенню ў іх ападае лісце, а вясной з'яўляецца новае.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/5

Сорт «Сільвер Сліпер» падобны на марожанае пламбір, а «Меліна» вылучаецца кампактным памерам і насычанымі ружовымі пялёсткамі.

Сорт «Сильвер Слиппер»

Сорт «Сильвер Слиппер». Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Сорт «Мелина»

Сорт «Мелина». Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Што лепш для Віцебскай вобласці, а што – для Брэсцкай?

Рададэндраны не асабліва патрабавальныя ў доглядзе, аднак вельмі важна ведаць нюансы выбару лакацыі для куста.

«Самыя частыя памылкі пачынаючых садаводаў заключаюцца ў тым, што яны не задумваюцца, дзе лепш за ўсё высадзіць куст», – тлумачыць Таццяна Ленкавец.

Татьяна Ленковец

Татьяна Ленковец. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Вечназялёныя і паўвечназялёныя рададэндраны любяць лёгкі паўцень і не прызнаюць санцапёку і скразняку. Зімой у вечназялёных захоўваецца лісце, а ў паўвечназялёных частка яго ападае.

«Побач з рададэндранамі не павінна быць раслін з паверхневай каранёвай сістэмай. Асабліва для іх небяспечная бяроза, якая паглынае вельмі шмат вільгаці. З-за гэтага дрэва суседні рададэндран можа пацярпець», – адзначае Таццяна Ленкавец.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/4

Высаджваць рададэндраны можна ў любую пару года з вясны па восень. Аднак калі зрабіць гэта вясной, то да зімы расліна прывыкне да глебы і замацуецца каранямі. У сярэднім рададэндраны пачынаюць цвісці на чацвёрты год жыцця.

Пры пасадцы важна ўлічваць і рэгіянальны прынцып: паколькі ў Віцебскай вобласці больш халаднавата, чым у Брэсцкай, там лепш пасадзіць кацяўбінскія рададэндраны або фінскай селекцыі. Гэта больш марозаўстойлівыя расліны. Для Брэсцкай падыдуць практычна любыя варыянты, якія растуць у Еўропе.

«Таксама на сваім участку аптымальна высадзіць рададэндраны рознага перыяду цвіцення. Так вы створыце сад безупыннага цвіцення і будзеце сузіраць прыгажосць прыкладна з красавіка па канец чэрвеня», – адзначае эксперт.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Як падрыхтаваць лунку для пасадкі?

Пад саджанец рададэндрана абавязкова трэба падрыхтаваць пасадачную лунку.

Спачатку выкопваем яму глыбінёй 30–40 см – празмерна капаць не трэба, таму што ў куста паверхневая каранёвая сістэма. Важна адразу ўлічваць габарыты дарослага куста, таму пад яго варта выдзеліць на ўчастку дастаткова месца.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Лунку запаўняем субстратам з 2/3 частак торфу і адной часткі зямлі з гэтай жа ямы. Торф патрэбны, каб захаваць кіслотнасць глебы, што важна для расліны.

Месца вакол саджанца можна ўсыпаць карой хвойных парод дрэў: яна дапаможа ўтрымаць вільгаць і падкісліць глебу, а таксама затрымае рост пустазелля.

Як даглядаем?

Рададэндран адносіцца да сямейства верасовых. Гэта значыць, што для куста падыходзяць такія ж угнаенні, як і для буякоў. Ранняй вясной трэба ўнесці азотныя, а пасля цвіцення ўгнаіць глебу фосфарна-калійнай падкормкай.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Расліна не выносіць лішку вільгаці, таму паліваць яе трэба па меры падсыхання зямлі.

Дарослыя кусты на зіму не ўкрываюць, а вось маладыя саджанцы, якім адзін-два гады, можна абараніць ад холаду яловымі галінкамі.

Выдаляць старыя суквецці ў рададэндранаў трэба адразу пасля цвіцення, не чакаючы іх усыхання. У гэты ж час, пакуль маладыя парасткі яшчэ не адраўнелі, можна правесці абрэзку і надаць кусту форму. Сухія, зламаныя і хворыя галіны можна прыбіраць з расліны і вясной, і летам.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by