Сабаленка расказала, каго з тэнісістаў пакліча на сваё вяселле

Белорусская теннисистка Арина Соболенко. Фото: YOAN VALAT, EPA / ТАСС
Свайго трэнера Антона Дуброва першая ракетка свету спачатку сказала, што запрашаць не будзе, але потым перадумала.
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка расказала, каго з тэнісістаў запросіць на сваё вяселле з бразільскім бізнесменам Георгіясам Франгулісам.
Франгуліс зрабіў прапанову Сабаленцы ў сакавіку гэтага года, падарыўшы пярсцёнак з брыльянтам вагой больш за 12 каратаў коштам каля аднаго мільёна долараў. Пазней спартсменка расказала, што не спяшаецца гуляць вяселле, бо да яго трэба добра падрыхтавацца, каб свята было ідэальным.
У інтэрв’ю YouTube-каналу First & Red Сабаленка адзначыла, што збіраецца запрасіць на ўрачыстасць не ўсіх тэнісістаў – толькі самых клёвых, у тым ліку лепшую сяброўку Паўлу Бадосу, Карэна Хачанава, Анастасію Патапаву, Ганну Калінскую, Юлію Пуцінцаву і Вольгу Гаварцову.
А вось свайго трэнера Антона Дуброва, з якім яна працуе, Сабаленка жартам сказала, што клікаць не збіраецца – «пайшоў ён лесам». «Ну, вядома, я запрашу іх, божа! Пасаджу недзе – толькі каб іх не бачылі, ха-ха-ха», – дадала Сабаленка і засмяялася.
Арына таксама расказала, што красоўкі пад вясельную сукенку – гэта стром, як і торт у выглядзе тэніснага мяча. А вось у выглядзе дракона – нармальна. Стром таксама, паводле яе слоў, размаўляць на вяселлі пра тэніс. Пры гэтым тэнісная фотасесія ў вясельнай сукенцы – прымальная, але толькі калі яна не адзіная. «Усё ж хочацца нечага больш пяшчотнага ці што», – растлумачыла Сабаленка.
Яшчэ Арына лічыць, што кінуць букет як падачу – таксама норм. «Ну як бы, як можна зрабіць нуднае вяселле, так?» – сказала спартсменка.
Раней Сабаленка падзялілася, ці мае намер пакінуць сваё прозвішча пасля вяселля з Георгіясам Франгулісам.

