Сайт для праверкі акаўнтаў на махлярства «Проверь.бел» пачаў працаваць у Беларусі

Фото: Freepik.com
Новая платформа, выкарыстоўваючы актуальныя даныя, дапаможа беларусам своечасова распазнаць махлярскія рэсурсы, перш чым узаемадзейнічаць з імі.
Сэрвіс для праверкі акаўнтаў на махлярства «Проверь.бел» пачаў працаваць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
«У нашай краіне дадзены старт рабоце ўнікальнага сайта «Проверь.бел», які змяшчае звесткі аб акаўнтах у сацыяльных сетках і мэсэнджарах, што з’яўляюцца махлярскімі», – расказалі ў СК.
У ведамстве звярнулі ўвагу, што цяпер кожны жадаючы зможа хутка праверыць, ці з’яўляецца падазроны акаўнт у сацсетцы махлярскім, – для гэтага неабходна проста ўвесці яго назву або спасылку ў пошукавы радок на сайце.
Сэрвіс, акрамя таго, дазваляе выявіць фэйкавыя старонкі; праверыць, ці трапляў рэсурс, які цікавіць, у поле зроку праваахоўнікаў; перадаць інфармацыю аб інтэрнэт-рэсурсе, які можа з’яўляцца махлярскім, але даныя аб ім адсутнічаюць.
У СК адзначылі, што скарыстаць сэрвіс проста: трэба перайсці на проверь.бел або praver.by, увесці імя акаўнта або спасылку на яго і атрымаць вынік праверкі.
Пры гэтым следчыя ўдакладнілі, што адсутнасць інфармацыі аб дачыненні ўладальніка акаўнта да злачыннай дзейнасці не з’яўляецца гарантыяй бяспекі. Грамадзянам усё роўна трэба праяўляць пільнасць у сетцы перад учыненнем якіх-небудзь дзеянняў.

