Сусветная баксёрская арганізацыя зняла ўсе абмежаванні з беларусаў

Фото: Белорусская федерация бокса

Фото: Белорусская федерация бокса

Цяпер беларускія спартсмены ў гэтым відзе спорту змогуць удзельнічаць пад сваім сцягам і з гімнам.

Выканаўчы савет Сусветнай баксёрскай федэрацыі (World boxing) аднагалосна прыняў рашэнне адмяніць патрабаванні па ўдзеле беларускіх спартсменаў у якасці нейтральных спартсменаў (AIN).

Цяпер баксёры змогуць удзельнічаць у будучых мерапрыемствах у якасці прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі бокса без абмежаванняў. Гэта значыць пад сваім нацыянальным сцягам і з гімнам. Гэта рашэнне прынята на аснове рэкамендацый МАК ад 7 мая.

У паведамленні World boxing адзначаецца, што расійскія баксёры па-ранейшаму будуць выступаць у нейтральным статусе.

Сёння да спаборніцтваў пад сваім сцягам таксама былі дапушчаны беларускія пяціборцы.

А вось World Athletics 8 мая паведаміла, што пакуль праігнаруе рэкамендацыі МАК і не будзе дапускаць беларускіх лёгкаатлетаў да міжнародных стартаў.