Тэст на вакцыну і метал: у Віцебску адкрылі цэнтр з унікальнай дыягностыкай алергіі

Фото: ВГМУ
У новым падраздзяленні будуць выкарыстоўваць такія метады абследавання, якіх больш няма ні ў адной медыцынскай установе краіны.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Цэнтр алергалогіі і імуналогіі адкрыўся на базе клінікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ). Прымаць тут будуць дзяцей і дарослых з усёй Беларусі, прычым для запісу не патрабуецца накіраванне, дастаткова патэлефанаваць і прыехаць на прыём.
Галоўная асаблівасць цэнтра – глыбокая дыягностыка з персаналізаванай тэрапіяй.
«Для гэтага будзем прымяняць самыя перадавыя методыкі, якія дазваляюць не проста здымаць сімптомы, а ўстараняць саму прычыну захворвання», – цытуе рэктара ВДМУ Аляксея Чуканава сайт ВНУ.
У прыватнасці, тут будуць праводзіць тэсціраванне на алергію да кампанентаў вакцын. Пацыентам з рэакцыямі на прышчэпкі ў анамнезе пасля абследавання падбяруць бяспечны прэпарат.
Яшчэ адзін новы для рэспублікі напрамак – дыягностыка алергіі на металы. Абедзве методыкі распрацаваны на кафедры ВДМУ і зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя.
Кіраўніком цэнтра назначана прафесар, доктар медыцынскіх навук, загадчыца кафедры клінічнай імуналогіі і алергалогіі ВДМУ Аксана Ішчанка. Паводле яе слоў, цэнтр аб’яднае вялікі клінічны вопыт супрацоўнікаў і сучасныя навуковыя распрацоўкі, міжнародныя стандарты.
Цэнтр будзе працаваць у фармаце амбулаторнай дапамогі з падзелам на патoкі (лекавая алергія, рэспіраторныя і скурныя сіндромы, імуналагічныя парушэнні). Прыём будуць весці спецыялісты вышэйшай і першай катэгорый.
У перспектыве пералік даступных паслуг плануюць пашырыць.
