У Беларусі спрасцілі парадак прадастаўлення бясплатнага ЭКА

Абноўлена:
врач медицина

Фото: Amari Shutters, Unsplash

Дакумент скасоўвае рэгіянальныя камісіі па адборы пацыентаў і рэгулюе асаблівасці другой бясплатнай спробы ЭКА.

Прэм’ер-міністр Беларусі падпісаў пастанову аб зацвярджэнні парадку прадастаўлення бясплатных спроб ЭКА, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

«Выключана патрабаванне аб неабходнасці звароту ў рэгіянальныя камісіі па адборы пацыентаў для прадастаўлення бясплатнай спробы ЭКА, а таксама аб стварэнні такіх камісій», – гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама ўдакладняецца, што дадаткова рэгламентуюцца асаблівасці прадастаўлення другой спробы ЭКА пры наяўнасці на захоўванні крыякансерваваных эмбрыёнаў, пытанні іх транспарціроўкі.

Правядзенне бясплатных праграм экстракарпаральнага апладнення цэнтралізуюць у «Маці і дзіця». Пастанова ўступіць у сілу з 25 чэрвеня 2026 года.

Нагадаем, 23 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення». Дакумент пашырыў дзяржпраграму бясплатнага ЭКА.

Раней Times.by расказваў, колькі каштуе замарозіць яйцаклеткі ў Беларусі і навошта гэта робяць.