У Гомелі адкрылі помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС

Фото: Times.by
У аснове кампазіцыі – два велізарныя валуны, якія сімвалізуюць жыццё да і пасля аварыі.
У Гомелі адкрылі помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Увекавечаная памяць не толькі пра пажарных, але і пра шахцёраў, міліцыянераў, урачоў і іншых прадстаўнікоў мірных прафесій, якія ліквідавалі наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У аснове кампазіцыі – два велізарныя валуны, якія сімвалізуюць жыццё да і пасля аварыі. На першым – разбураны чацвёрты рэактар і верталёт над ім. На другім – сілуэты пажарных з так званай шэрэнгі нумар 1, якіх першымі паднялі па трывозе. Па краях і ззаду – будні ў зоне: за работай міліцыянер, урач, энергетыкі...
Аб’ёмную кампазіцыю з дзясяткамі яскравых дэталей стварыў майстар з Рэчыцы, спадчынны мастак па камені Сяргей Раманюк. Для яго гэта не проста дзяржаўны заказ, а, як ён сказаў у адным з інтэрв’ю, «гэта наша памяць, наша сумленне і наш абавязак перад тымі, хто прыняў на сябе першы ўдар радыяцыі».
Наступствы аварыі ў Чарнобылі ліквідавалі звыш за паўмільёна чалавек, сярод іх было нямала беларусаў. Надпіс на новым помніку абвяшчае: «Героі Чарнобыля – людзі, якія праявілі выключную адвагу і высакароднасць пры ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС».
Цяпер на пацярпелых землях радыяцыйная абстаноўка стабілізавалася. Як адзначыў у сваім выступленні міністр МНС Вадзім Сіняўскі, у Беларусі рэалізавана шэсць дзяржаўных праграм, накіраваных на развіццё рэгіёнаў, сацыяльную падтрымку і аздараўленне людзей.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі назваў новы помнік сімвалам удзячнасці і адказнасці перад мінулым і будучыняй. Сёння, у 40-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, ён узначаліў літургію ў храме Святога Архангела Міхаіла і прыняў удзел у адкрыцці мемарыяльнай кампазіцыі.





