У Гомелі ў філіяле музея стараабрадніцтва адкрыўся новы выставачны праект

Абноўлена:
Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Аснову экспазіцыі склалі нядаўна набытыя або атрыманыя ў дар іконы і кнігі.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый адкрылася выстава «Апошнія набыткі».

Падобная выстава праходзіць у Гомелі ўпершыню, бо традыцыйна музей стараабрадніцтва рыхтуе праекты на вузкія тэмы. На гэты раз музей вырашыў зрабіць акцэнт на экспанатах, якія паступілі ў фонды за апошнія гады.

«Сярод прадстаўленых прадметаў: стараабрадніцкія і народныя іконы XVIII – пачатку XX ст.; рэдкія рукапісныя і друкаваныя кнігі XVI–XVIII ст.ст.; тканыя і вышываныя ручнікі не толькі нашага рэгіёну, але і стараабрадніцкія, прывезеныя з экспедыцыі па Віцебшчыне», – расказалі ў музеі.

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Частка новых музейных экспанатаў была набыта ў калекцыянераў і на аўкцыёнах, частка была атрымана ў дар або знойдзена ў ходзе этнаграфічных экспедыцый.

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

«А некаторыя рэчы самі ўладальнікі прынеслі нам, каб яны захоўваліся менавіта ў Веткаўскім музеі. Ёсць і такія іконы, якія вярнуліся да нас як дадому», – асабліва адзначылі музейшчыкі.

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Наведаць выставу можна ў любы дзень, акрамя панядзелка, у гомельскім філіяле Веткаўскага музея.

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Фото: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Facebook

Раней Times.by рабіў вялікі рэпартаж пра традыцыйныя беларускія ручнікі, якія збіралі супрацоўнікі музея ў Ветцы.