У Гродне да фестывалю нацыянальных культур пройдзе гастрафэст

Фото: timolina, Freepik.com
Да гастрафэсту далучацца 10 кафэ і рэстаранаў горада, падаваць будуць стравы беларускай кухні.
Гастрафэст пройдзе ў Гродне падчас правядзення XV Фестывалю нацыянальных культур, паведамілі ў гарадскім выканаўчым камітэце.
Адзначаецца, што мерапрыемства будзе арганізавана па ініцыятыве мясцовых улад, каб парадаваць гараджан і гасцей абласнога цэнтра.
Свае найлепшыя арыгінальныя і выгадныя сэты прадставяць дзесяць кафэ і рэстаранаў Гродна, а галоўнай тэмай страў стане беларуская кухня.
Госці фестывалю змогуць пакаштаваць класічныя дранікі са смятанай, халаднік, мачанку і розныя дэсерты, у тым ліку панкейкі з марожаным і візітную картку Гродна – губерцікі з макам.
Гастрафэст працягнецца тыдзень перад Фестывалем нацыянальных культур і ў дні яго правядзення – з 1 па 7 чэрвеня.
Раней Times.by расказваў, што ў Гродне да гэтага культурнага мерапрыемства плануюць усталяваць скульптуру «Алень святога Губерта».

