У Мінска можа з’явіцца свой брэнд-талісман

Фото: Павел Орловский, Times.by
Такую прапанову ўнеслі супрацоўнікі «Мінскрэкламы» падчас сустрэчы з мэрам горада Уладзімірам Кухаравым.
Брэнд-талісман сталіцы прапанавалі распрацаваць супрацоўнікі «Мінскрэкламы» на сустрэчы са старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімірам Кухаравым.
Яны адзначылі, што турысты змаглі б купіць талісман і вывезці яго на памяць аб наведванні сталіцы, піша агенцтва «Минск-Новости».
Таксама была ўнесена прапанова стварыць яшчэ адно турыстычнае месца ў раёне ракі Пярэспы – аб’яднаць парк Дружбы народаў з зонай Цнянскага вадасховішча.
Кухараў у сваю чаргу падкрэсліў, што ўжо рэалізуецца праект па добраўпарадкаванні Сляпянскай воднай сістэмы. У выніку можна будзе гуляць уздоўж вады ад Савецкага раёна да Чыжоўскага вадасховішча. А ў раёне Пярэспы плануюць рэканструяваць млын і капліцу.
Раней Times.by расказваў, што элітны турыстычны кластар з’явіцца на Веткаўшчыне.

