У Threads прыдумалі ідэальны тэст на беларуса

Фото: Times.by
Карыстальнікі сацсеткі задаліся пытаннем, як чалавеку адной фразай даказаць, што ён з Беларусі.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Дзяўчына ў Threads апублікавала цікавы пост, які можа многіх беларусаў перанесці ў мінулае, а для жыхароў іншых краін стане проста наборам незразумелых фраз, аднак у кожнага з гэтых выразаў ёсць свой сэнс.
Карыстальніца сеткі прапанавала людзям даказаць, што яны з Беларусі, напісаўшы ў каментарыях адзін выраз, які будзе зразумелы толькі жыхарам нашай краіны. Пачала яна з нестарэючай класікі, якая вядома калі не кожнаму, то большасці жыхароў Сінявокай.

Арфаграфія і пунктуацыя карыстальнікаў захаваны.
«С Рождеством и с Новым годом поздравляет фирма Модум», – напісала дзяўчына. Пасля гэтага ў каментарыі прыйшлі беларусы, якія пачалі прапаноўваць свае варыянты, тым самым неўсвядомлена стварыўшы ідэальны тэст на беларуса.
З малых гадоў дзеці чулі па ТБ калыханку, якая запомнілася многім беларусам. Адзін з юзераў прапанаваў выкарыстаць фразу для тэсту: «Па красе на расе засыпаюць звезды сплюшкі».

Іншыя ўспомнілі легендарнае супрацьстаянне, якое не спыняецца ўжо шмат гадоў: «Рогачевская или Глубокская?».
Адзін з юзераў прапанаваў сваю фразу, якая адгукаецца ў душы многіх жыхароў Мінска, – «Выхад на правы бок», а другі малады чалавек працягнуў тэму транспарта: «Асцярожна. Дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак…».
Хтосьці лаканічна напісаў, што для тэсту на беларуса падыдзе вось такі просты выраз: «Чызбургер гэты не хочаш ты, бульбу Йодзе жадаеш аддаць». Ён адсылае да знакамітай рэкламы нулявых.

Іншыя вырашылі, што для тэсту падыдуць песні: «Хто я? Дзед Барадзед! Абышоў белы свет», «Баю бай, Баю бай, Вачаняты закрывай», «Ты куды мяне клічаш, паслухай Завіруха мяце, завіруха...», «Доўгi Дзень», «Купалінка, Купалінка, Цёмная ночка, Цёмная ночка, А дзе ж твая дочка?».
Прапанавалі ў каментарыях і некалькі папулярных фраз, якія, бясспрэчна, зразумеюць і ведаюць толькі беларусы:
«Каля нуля», «Канцавы!!!», «Шо робіш?», «Это номер Велком?», «В шуфлядке посмотри», «Бульбу выкапали?», «7788 – позвони и мы подбросим», «Хавайся ў бульбу», «АВС – это майонез», «Бонстики собираете?».

