Вечары Вялікага тэатра ў Нясвіжы: што ў праграме

© Большой театр Беларуси
Творчы калектыў тэатра прадставіць у замку Радзівілаў больш за дзесяць пастановак і канцэртаў.
«Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў» пройдуць ужо ў 16-ы раз у Нясвіжы летам 2026 года. Праграма разлічана на тры дні – з 19 па 21 чэрвеня.
У першы дзень наведвальнікаў чакаюць тры яркія пастаноўкі. Адкрые фестываль а 16:00 канцэрт галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай «Беларуская опера: традыцыя і сучаснасць». Прадоўжыць вечар праграма рэжысёра Наталлі Бараноўскай «Ёсць толькі імгненне паміж мінулым і будучыняй», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Зацэпіна. Калектыў «A.M.A.D.I.S. Brass» (мастацкі кіраўнік – Дзмітрый Гарбачук) і вядучыя салісты оперы выканаюць хіты, знаёмыя ўсім: «Песенка о медведях», «Если б я был султан...», «Любовь одна виновата», «Песня про зайцев», «Помоги мне», «Остров невезения» і іншыя.
На завяршэнне дня ўпершыню на вялікай сцэне Нясвіжскага замка пакажуць містычны спектакль «Вілісы. Фатум» – пра трагічнае каханне, здраду і помсту, што таіцца ў нястрымным танцы віліс. Гэта цудоўная рэжысёрская праца заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Аксаны Волкавай. Дырыжыруе Юрый Караваеў. У галоўных партыях – Марыя Галкіна, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, балерына Таццяна Уласень.

© Большой театр Беларуси
20 чэрвеня вялікіх і маленькіх гледачоў чакае займальнае музычнае падарожжа: музыканты раскажуць «Гісторыю Бабара, маленькага сланяняці» а 11:00. Аднойчы мастак Жан дэ Бруноф пачуў, як яго жонка, Сесіль, расказвае сынам на ноч на хаду прыдуманую казку пра маленькага сланяняці, – і замаляваў яе. Так нарадзілася дзіўная гісторыя пра прыгоды Бабара. Пазней, у 1940 годзе, французскі кампазітар Франсіс Пуленк напісаў музыку да казкі – і гісторыя Бабара загучала пад фартэпіяна.
А 13:00 ў Тэатральнай зале «разальецца» «Боскае святло любві беларускай». А 15:00 у адным з найстарэйшых і найпрыгажэйшых касцёлаў Еўропы – Касцёле Божага Цела – прагучыць праграма «Золата і цень Нясвіжа: старадаўняя музычная фрэска».
А 16:30 зноў у Тэатральнай зале замка пакажуць прэм’еру оперы Г. Гендэля «Ацыс і Галатэя» рэжысёра Наталлі Бараноўскай. Цыклоп Паліфем, безнадзейна закаханы ў марскую німфу Галатэю, у парыве рэўнаснай роспачы забівае яе каханага – юнага Ацыса. Але каханне Галатэі мацнейшае за смерць.
А 19:30 на сцэне Тэатральнай залы замка – канцэрт «Цудоўная чацвёрка». Менавіта так называецца канцэрт, які падрыхтавала заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава. Завяршае суботні фестывальны дзень казка пра Маленькага прынца, створаная Антуанам дэ Сент-Экзюперы. А 21:00 – балет у пастаноўцы Аляксандры Ціхаміравай.

© Большой театр Беларуси
Трэці фестывальны дзень будзе не менш насычаным. Раніца пачнецца ў кампаніі музыкантаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі – а 11:00 канцэрт флейт «Нядзельная раніца ў добрай кампаніі» рэжысёра Ганны Маторнай. Далей – праграма, прысвечаная 270-гадоваму юбілею В.А. Моцарта, «Брава, Моцарт!» у выкананні салістаў Вялікага.
А 15:30 – праграма «Серэнада +», якую рыхтуе струнны квінтэт «Серэнада». Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра а 18:00 стане завяршальным акордам свята.
Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў
| 19 чэрвеня | |
|---|---|
| 16:00–17:30 | Канцэрт «Беларуская опера: традыцыя і сучаснасць» |
| 19:00–20:30 | Канцэрт «Ёсць толькі імгненне паміж мінулым і будучыняй» |
| 21:00–22:05 | Спектакль «Вілісы. Фатум» |
| 20 чэрвеня | |
|---|---|
| 11:00–12:30 | Канцэрт «Гісторыя Бабара, маленькага сланяняці» |
| 13:00 | Канцэрт «Боскае святло любві беларускай» |
| 15:00–16:30 | Канцэрт «Золата і цень Нясвіжа: старадаўняя музычная фрэска» |
| 16:30–17:45 | Прэм'ера оперы «Ацыс і Галатэя» |
| 19:30–21:15 | Канцэрт «Цудоўная чацвёрка» |
| 21:00–22:45 | Балет «Маленькі прынц» |
| 21 чэрвеня | |
|---|---|
| 11:00–12:30 | Канцэрт флейт «Нядзельная раніца ў добрай кампаніі» |
| 13:30 | Канцэрт «Брава, Моцарт!» |
| 15:30 | Канцэрт «Серэнада +» |
| 18:00–20:00 | Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў |

