Віцебск прыгожа адзначыў Дзень горада – фота

Фото: Times.by
Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі адсвяткаваў свой 1052-і дзень нараджэння і 82-ю гадавіну вызвалення ад гітлераўскіх акупантаў.
Гулянні ў Віцебску стартавалі яшчэ ў пятніцу, але асноўныя падзеі пакінулі на суботу.
Галоўнай святочнай лакацыяй па традыцыі стала плошча Перамогі, дзе арганізавалі вялікі канцэрт, выстаўку рэтрааўта і ваеннай тэхнікі, паказальныя выступленні асілкаў, палёты на паветраным шары і шмат іншага. А вечарам неба над горадам упрыгожыў цудоўны феерверк.
У нядзелю Віцебск працягвае гуляць: для жыхароў і гасцей горада арганізавалі фестываль гістарычнай рэканструкцыі, спаборніцтвы па шашках і шахматах, вулічны кінатэатр і танцавальна-забаўляльную вечарынку. Некаторыя пляцоўкі будуць працаваць дапазна, вось поўная афіша.
А ў бліжэйшы час Віцебск чакае яшчэ адно свята – міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». Ён пройдзе з 16 па 19 ліпеня.

Фото: Times.by





























