Выключна рэдкі грыб знайшлі ў Белавежскай пушчы

Абноўлена:
Антродиелла лимонно-желтая (Antrodiella citrinella) на поваленной ели обыкновенной

Антродиелла лимонно-желтая (Antrodiella citrinella) на поваленной ели обыкновенной. Фото: Национальный парк «Беловежская пуща»

Гэты від знаходзіцца на мяжы поўнага знікнення і занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Супрацоўнікі навуковага аддзела Белавежскай пушчы выявілі адразу тры новыя месцы росту вельмі рэдкага віду грыбоў – антрадыелы лімонна-жоўтай, паведамілі ў нацпарку.

Антрадыела лімонна-жоўтая (Antrodiella citrinella) – вельмі маленькі (памерам ад 1 да 7 см), але яркі грыб, які атрымаў сваю назву дзякуючы насычанай афарбоўцы.

У лясах Еўропы сустрэць яго практычна немагчыма. Таму ён уключаны ў Міжнародную Чырвоную кнігу як від, што «знаходзіцца на мяжы знікнення». Такі ж статус (EN) маюць амурскі і бенгальскі тыгры, сіні кіт, індыйскі слон, зялёная марская чарапаха.

Асноўная прычына такой рэдкасці – тое, што антрадыела лімонна-жоўтая пражывае выключна ў некранутых лясах, дзе шмат буйнога буралому.

Развіваецца грыб на гнілой драўніне хвойных, радзей ліставых парод, вырастаючы на адмерлых пладовых целах губы аблямаванай, а таксама на пашкоджанай ёй драўніне. Там, дзе лес актыўна высякаюць і зачышчаюць, у яго проста няма шанцаў выжыць.

Выяўленне адразу трох лакацый – яшчэ адзін доказ таго, што экасістэмы Белавежскай пушчы захоўваюць сваю некранутасць, падкрэслілі ў нацпарку.

Раней Times.by расказваў, што на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна супрацоўнікі лясгаса знайшлі каралападобны яжовік – рэдкі грыб, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.