Вызваленне Мінска: якім яго бачылі беларускія мастакі

Станіслаў Андросік
Абноўлена:
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны сталі самымі драматычнымі ў гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. І людзі працягвалі іх перажываць праз гады пасля яе заканчэння.

Вызваленне беларускай сталіцы стала па-асабліваму важнай тэмай для нашых жывапісцаў. Аб галоўных карцінах, прысвечаных 3 ліпеня 1944 года, Times.by расказала загадчыца навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Настасся Трафімчык.

У першыя пасляваенныя гады мастакі былі сканцэнтраваны на тым, каб перадаць трыумф і радасць перамогі, абсалютнае шчасце па прычыне таго, што самыя цяжкія гады скончыліся. Асэнсаванне самой трагедыі вайны прыйшло ў беларускае мастацтва ўжо ў наступныя дзесяцігоддзі.

Галоўная карціна аб вайне: Валянцін Волкаў і яго «Мінск 3 ліпеня 1944 года»

«Беларускія мастакі, якія пісалі карціны аб вайне, самі перажылі гэтыя падзеі», – расказвае мастацтвазнаўца Настасся Трафімчык.

Сям'я Валянціна Волкава не змагла эвакуіравацца – падчас акупацыі яна знаходзілася ў Мінску.

«Ён сам сустракаў войскі, якія вызвалялі горад. Ён мог абапірацца не на ўспаміны сведкаў, а на свае ўласныя», – кажа Настасся Трафімчык.

Анастасия Трофимчик. Фото: Павел Орловский, Times.by

Анастасия Трофимчик. Фото: Павел Орловский, Times.by

Карціна Валянціна Волкава павінна была стаць адным з самых маштабных палотнаў у Беларусі.

«Гэту работу планавалася размясціць у зале пасяджэнняў Дома ўрада. Менавіта таму яна такая велізарная – 5,25 м у даўжыню і 2,74 м у вышыню. Хоць першапачаткова хацелі наогул зрабіць работу 7 м у даўжыню і 3,5 м у вышыню», – расказала мастацтвазнаўца.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

У выніку палатно апынулася ў музеі, і ў гэтым выключная заслуга яго дырэктара Алены Аладавай.

«Гучалі прапановы перанесці яе ў Траццякоўскую галерэю. Але Алена Аладава ўключылася ў барацьбу за карціну Валянціна Волкава – яна лічыла, што гэта работа павінна была стаць здабыткам рэспублікі», – растлумачыла Настасся Трафімчык.

Валентин Волков «Минск 3 июля 1944 года»

Валентин Волков «Минск 3 июля 1944 года». Фото: Павел Орловский, Times.by

Валянцін Волкаў пісаў сваю самую вядомую карціну цэлых 10 гадоў, скрупулёзна збіраў падрыхтоўчы матэрыял. Ён запрашаў пазіраваць да сябе ў майстэрню натуршчыкаў, і імёны некаторых з іх вядомы мастацтвазнаўцам.

Напрыклад, хлопчык, які бяжыць да танка, пісаўся адразу з двух чалавек. Спачатку гэта быў Мікалай Федаркоў. Ён жыў непадалёку ад майстэрні і наогул пазіраваў многім мастакам – Сяргею Селіханаву для помніка «Няскораны чалавек» у Хатыні, Заіру Азгуру для гарэльефа на плошчы Перамогі.

Для эскізаў да палатна Волкава «Мінск 3 ліпеня 1944 года» Мікалай Федаркоў пазіраваў зусім дзіцём, і яго вельмі стамляў гэты занятак. На адзін з сеансаў ён і зусім не з'явіўся. Каб дапісаць дзіцячую пятачку, майстру давялося прыцягнуць другога натуршчыка – свайго ўнука.

Сяргей Волкаў, які стаў у далейшым мастаком, успамінаў, што яму давялося паставіць нагу на табурэтку, а дзед маляваў яго пятку.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

«Гэта дэманструе надзвычай адказнае стаўленне да сваёй працы з боку майстра. Нават такую дэталь ён не стаў змалёўваць з нейкай выявы, а пісаў з рэальнага хлопчыка», – падкрэсліла Настасся Трафімчык.

Увогуле мастак зрабіў 50 жывапісных эцюдаў да гэтай карціны. Не ўсе яны трапілі на палатно, але цікавы самі па сабе як адлюстраванне працэсу распрацоўкі. Накідаў жа, зробленых вугалем, алоўкам ці акварэллю, налічваецца больш за 220.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
музей-97.jpg
музей-124.jpg
музей-16.jpg
музей-62.jpg
музей-72.jpg
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

«Першыя яго эскізы – гэта цёплыя лірычныя эпізоды, дзе людзі сустракаюцца, абдымаюцца і цалуюцца. Мастак расказваў, што ў першую чаргу абапіраўся на свае ўласныя ўспаміны і на тое, як адбываліся падзеі», – тлумачыць мастацтвазнаўца.

Было зроблена 11 розных эскізаў карціны. Кампазіцыя склалася, калі Валянцін Волкаў выстраіў групы персанажаў карціны па класічным прынцыпе нарастання малых трохвугольнікаў у вялікі, у які ўпісваецца галоўнае дзеянне. І тады атрымалася перадаць яднанне людзей у дзень вызвалення Мінска.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея цяпер выстаўлены некаторыя работы падрыхтоўчага этапу напісання карціны.

Віктар Хацкевіч «Мінск. Свята 3 ліпеня»

Большая частка мастацкіх твораў, прысвечаных вызваленню Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адлюстроўвае сам момант уступлення савецкіх войскаў у Мінск. Віктар Хацкевіч адлюстраваў мірны час і свята, прысвечанае памятнай падзеі.

«Горад ужо поўнасцю адноўлены. І вызваленне сталіцы захоўваецца толькі ў памяці тых, хто прымаў у ім удзел», – падводзіць нас да карціны Настасся Трафімчык.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

Чырвоныя сцягі сімвалізуюць не толькі перамогу – ярка-чырвоныя рэкі нагадваюць аб пралітай крыві і масштабнай трагедыі, якую прынесла вайна.

Гэта жывапісная работа стылістычна моцна адрозніваецца ад масштабнага палатна Валянціна Волкава. Карціна «Мінск. Свята 3 ліпеня» была створана ў 1978 годзе і адлюстроўвае мастацкае бачанне наступных пакаленняў беларускіх мастакоў.

У фондах музея ёсць яшчэ некалькі работ, прысвечаных вызваленню Мінска. Цяпер у пастаяннай экспазіцыі яны не прадстаўлены, але Настасся Трафімчык нам аб іх расказала.

Яўген Зайцаў «Мінск вызвалены»

Экспрэсіўную работу «Мінск вызвалены» Яўген Зайцаў напісаў у 1977 годзе, яна перадае эмацыянальны момант сустрэчы савецкіх войскаў на галоўнай плошчы горада.

«Яўген Зайцаў быў удзельнікам вайны і працаваў пры Цэнтральным штабе партызанскага руху. Гэта работа стала яго выказваннем», – расказала Настасся Трафімчык.

Евгений Зайцев «Минск освобожден»

Евгений Зайцев «Минск освобожден». Фото: Национальный художественный музей Республики Беларусь

Калі Валянцін Волкаў перанёс дзеянні 3 ліпеня 1944 года на плошчу Свабоды як у самую пазнавальную частку сталіцы, то Яўген Зайцаў адлюстраваў дакладнае месца, дзе адбылася сустрэча з войскамі ў беларускай сталіцы – Дом урада. Сюды прарываліся савецкія войскі, каб устанавіць чырвоны сцяг на галоўны будынак горада.

«Пра гэта пісала газета «Известия». Магчыма, у сваёй рабоце мастак зыходзіў са здымка, апублікаванага да гэтай навіны», – выказала меркаванне мастацтвазнаўца.

Май Данцыг «Перамога» («Вызваленне»)

Бадай, самай вялікай работай, прысвечанай ваенным падзеям, стала карціна Мая Данцыга – у даўжыню гэта карціна 6 м, а ў вышыню амаль 4 м.

Адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў-урбаністаў зведаў на сабе, што такое трагедыя вайны з яе голадам і нягодамі, апынуўшыся ў эвакуацыі.

«Май Данцыг быў майстрам, які пісаў горад, спеваком Мінска. І, вядома, важнай тэмай яго творчасці была вайна, якую ён застаў падлеткам», – расказала мастацтвазнаўца.

Падыход да ваеннай работы Мая Данцыга адрозніваецца ад таго, што мы бачым у Валянціна Волкава або Яўгена Зайцава.

Май Данциг «Победа» («Освобождение»)

Май Данциг «Победа» («Освобождение»). Фото: Национальный художественный музей Республики Беларусь

«Ён заўсёды шукаў новыя спосабы для раскрыцця звычайных тэм і сюжэтаў, – звяртае ўвагу Настасся Трафімчык. – Работа «Перамога» вельмі разнапланавая: у ёй ёсць адсылкі да трагедыі Хатыні, да вызвалення Мінска. Гэта своеасаблівае самасцвярджэнне жыцця насуперак усяму. Яна ўся ў полымі чырвонага колеру. За кошт свайго маштабу яна стварае вельмі яркае і моцнае ўражанне».

Жывапісныя палотны не толькі адлюстроўваюць гісторыю ў моманце, але і перадаюць настрой эпохі, у якую стваралася работа. Асэнсаванню вайны беларускае мастацтва прысвяціла некалькі дзесяцігоддзяў, і сёння мы можам убачыць і адчуць, як змянялася мастацкае ўспрыманне трагедыі.