Як пры Радзівілах: італьянскі сад XVIII стагоддзя аднавілі ў Мірскім замку

Крысцiна Крываручка
Абноўлена:
Мирский замок

Мирский замок. Фото: Павел Орловский, Times.by

У Мірскім замку завяршаецца другі этап глабальнай рэканструкцыі: адноўлены італьянскі сад прыме першых наведвальнікаў ужо ў верасні 2026-га.

Цяпер на подступах да яго пыл слупам – рабочыя мосцяць каменную дарожку, якая вядзе да будучай цэнтральнай алеі. Ужо добра праглядаецца выразная геаметрыя саду: 95% раслін, кустоў і дрэў высаджана – як унутры, так і звонку.

Калі пачнуць рэканструкцыю англійскага пейзажнага парку, што плануюць адкрыць у палацы апошніх уладальнікаў Мірскага замка і як збіраюцца наладзіць чыгуначныя зносіны, адбудаваўшы вузкакалейку, даведаўся Times.by.

Мирский замок

Фото: Павел Орловский, Times.by

Уся тэрыторыя музейнага комплексу займае 26 га, з якіх англійскі пейзажны парк – 16 га (аб яго лёсе мы раскажам крыху пазней) і 5,7 га – італьянскі сад. Згодна з захаванымі звесткамі яго заклалі ў XVII стагоддзі пры Каралю Станіславе Радзівіле Справядлівым.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

«Першыя згадкі датуюцца 1692-м, – удакладняе намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Вольга Навіцкая. – Сямю гадамі пазней фіксуюць суму, выплачаную мулярам за мост, які звязаў сад з палацавай часткай. Але поўны інвентар з апісаннем планіроўкі і насаджэнняў, які ўзяты за аснову рэканструкцыі, датуецца 1746-м».

Ольга Новицкая

Ольга Новицкая. Фото: Павел Орловский, Times.by

Дарожкі і загарадзі дзялілі італьянскі сад на 25 квадратаў, у якіх раслі пладовыя дрэвы, ягадныя кусты, лекавыя травы, агародніна. Частка з іх пуставала – каб зямля адпачывала.

«Зімой цэнтрам увагі гасцей станавілася аранжарэя, – удакладняе суразмоўніца. – Згодна з інвентаром 1778-га там налічвалася каля 40 апельсінавых і больш за 150 лімонных дрэў, а таксама мірт, кіпарыс, лаўр, самшыт, інжыр».

Адноўлены фрагмент больш сціплы па плошчы: 18 квадратаў з насаджэннямі, без аранжарэі, доміка садоўніка і гаспадарчых будынкаў. Пракладзеныя на Стоўбцы дарогі ў XIX і ХХ стагоддзях значна зменшылі плошчу саду.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

Па вонкавым перыметры высадзілі ліпы. Крыху паводдаль – лістоўніцы, грабы і клёны. У цэнтральнай зоне саду загарадзь з парэчак і агрэсту фарміруе квадраты, унутры якіх растуць блакітныя кветкі лёну, фіялетавыя – ісопу, белыя – шалфею, чырвоныя – крываўніку. Некалькі квадратаў выдзелены пад яблыні і вішні.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

Расліны падабраны непатрабавальныя: добра адчуваюць сябе і засушлівым летам, і суровай зімой. Больш за 50% было высаджана год таму, таму праверка на марозаўстойлівасць пройдзена.

У поўнай меры прыгажосць можна будзе ацаніць гадоў праз пяць: і дрэвам, і кустам патрэбны час, каб увайсці ў поўную сілу.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

Ад моста да галоўных варот саду вядзе брусчатка.

«Маставая якраз у працэсе – у дзень укладваем каля 15 метраў, і заняты на гэтым 12 чалавек – шэсць майстроў і шэсць студэнтаў у дапамогу – работа працаёмкая, – каменціруе брыгадзір БУ-145 Сяргей Беларусаў. – На спецыяльную сцяжку ўкладваем камяні. У іх якраз і галоўная складанасць: роўнымі – адзін да аднаго – яны выглядаюць толькі на паперы праекта. У рэальнасці кожны камень трэба ўручную падбіраць і ўкладваць».

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

Яшчэ адным цяжкім этапам работ суразмоўца называе ўкладку рулоннага газона. Ізумруднай травой не толькі запаўняюць прастору паміж квадратамі з раслінамі, але і высцілаюць некаторыя дарожкі, тыя, якія не засыпаны пясчанай сумессю.

У спісе архітэктурных аб'ектаў, якія зробяць ландшафт больш разнастайным, – 31 лавачка, чатыры альтанкі, якія будуць увіты раслінамі. Падсветка ў цэнтральнай паркавай зоне – гэта круглыя грунтавыя ўбудаваныя свяцільні, а па перыметры за агароджай – ліхтары на каваных гнутых ножках.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Аднаўленне італьянскага саду – гэта другі этап рэканструкцыі Мірскага замка, трэці – англійскі пейзажны парк. Распачаць збіраюцца ў 2027-м. Асноўны фронт работ – аднаўленне моста праз ручай, які закальцуе прагулачны маршрут вакол рукатворнага возера.

Вольга Навіцкая ўдакладняе: раней тут быў драўляны мост. Новы будзе з жалезабетону і шырэйшы. Прамы або арачны з невялікім пад’ёмам – яшчэ ўзгадняюць.

На этом месте восстановят мост.

На этом месте восстановят мост. Фото: Павел Орловский, Times.by

Зялёныя насаджэнні на тэрыторыі парку глабальных змяненняў не зведаюць. Тым больш што асноўныя падсадкі дрэў рабілі яшчэ на першым этапе рэканструкцыі комплексу і ў наступныя гады.

«Радуе, што некаторыя дрэвы першапачатковай пасадкі захаваліся і па сённяшні дзень выглядаюць велічна, здалёк прыцягваючы ўвагу, – расказвае Вольга Навіцкая. – Лжэтсуга Мензіса накіравалася ўверх перад уваходам у царкву, злева – лістоўніца, а хвоя чорная надзейна ахоўвае ўваход у пахавальню».

Дерево, сохранившееся со времен изначальной посадки

Дерево, сохранившееся со времен изначальной посадки. Фото: Павел Орловский, Times.by

Захавалася і хваёвая алея з паўднёвага боку, якая была часткай прагулачнага маршруту вакол возера ад палаца апошніх уладальнікаў да замка.

Сосновая аллея. Фото: Павел Орловский, Times.by

Сосновая аллея. Фото: Павел Орловский, Times.by

Сосновая аллея. Фото: Павел Орловский, Times.by

Сосновая аллея. Фото: Павел Орловский, Times.by

«На жаль, час не пашкадаваў піхту Фразера, піхту сібірскую, елку Энгельмана, хвою сібірскую кедравую і многія іншыя дрэвы, якія выкарыстоўваліся ў насаджэннях англійскага пейзажнага парку. Некаторыя з іх вымерзлі ў суровую зіму 1939–1940 гадоў або былі высечаны ў гады вайны і ў пасляваенны час», – дадае суразмоўніца.

Новые посадки в английском пейзажном парке

Новые посадки в английском пейзажном парке. Фото: Павел Орловский, Times.by

Аднаўленне палаца Святаполк-Мірскіх – гэта чацвёрты этап рэканструкцыі. Да нашых дзён захаваўся толькі фундамент і флігель.

«Лінія фронту Першай сусветнай, якая праходзіла непадалёку, не пакінула палацу шанцаў – у 1917-м ён быў спалены, – расказвае Вольга Навіцкая. – Захаваўся здымак, на якім палац адлюстраваны на трэці дзень пасля пажару. І толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя будынак быў цалкам разабраны».

Остатки фундамента дворца

Остатки фундамента дворца. Фото: Павел Орловский, Times.by

Унутранае размяшчэнне пакояў і іх убранне, паводле яе слоў, вядома дзякуючы ўспамінам Марыі Святаполк-Мірскай, нявесткі князя Мікалая Святаполк-Мірскага. На першым паверсе была калідорная сістэма з чатырма пакоямі з усімі выгодамі, вялікая сталовая, більярдная (яна ж бібліятэка), невялікая гасціная. На другім паверсе – вялікая гасціная, спальні, кабінет князя, побач яго ж спальня.

У адноўленым палацы плануюць размясціць гасцініцу на 40 месцаў у стылістыцы 1920–1930-х гадоў.

Праектна-каштарыснай дакументацыі гэтага этапу яшчэ няма. Але турысты ўжо цяпер могуць убачыць, якім быў палац: мурал з выявай размешчаны на адным з будынкаў спіртзавода.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Кіраўніцтва замкавага комплексу абмяжоўвацца толькі падсправаздачнай тэрыторыяй не плануе. Адзін з самых глабальных планаў – аднавіць чыгуначныя зносіны.

«Падчас Першай сусветнай вайны тут пралягала вузкакалейка – 12 кіламетраў да Гарадзеі, – расказвае дырэктар музея Аляксандр Лойка. – Пакуль гэта планы на ўзроўні мары: мы іх агучылі, але канкрэтнага рашэння па іх няма. Спадзяёмся, што і Беларуская чыгунка падтрымае такое пачынанне, і інвестары знойдуцца. Уявіце, як будзе здорава: з Мінска да Гарадзеі на электрычцы, а потым перасаджваемся на аўтэнтычны паравоз і пачынаем каларытнае падарожжа ў часе».

Аднаўленне чыгуначных зносін патрэбна не толькі для каларыту. Суразмоўца не ўтойвае: з лагістыкай складана. Дабрацца можна або на ўласным аўта, або на аўтобусе турфірмы.

Александр Лойко

Александр Лойко. Фото: Павел Орловский, Times.by

У 2025-м Мірскі замак прыняў больш за 450 тыс. гасцей – і гэта толькі тыя, хто купіў білет і каго можна фізічна палічыць.

«А ёсць яшчэ тысячы людзей, якія прыязджаюць пагуляць па парку, палюбавацца архітэктурай замка, – адзначае Аляксандр Лойка. – І мы ўдзячныя кожнаму, хто галасуе рублём, купляючы білет. Выручаныя сродкі ідуць не толькі на папаўненне фондаў – сёння колькасць артэфактаў перавышае 5 тыс. Многія аднаўленчыя работы праводзяць таксама за кошт пазабюджэтных сродкаў. Па сутнасці, купля білета – гэта ўклад у будучыню, каб гэты госць праз некалькі гадоў змог зноў прыехаць за ўражаннямі і гісторыяй».

Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке
фото-92.jpg
Туристы в Мирском замке

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

У лістападзе 2026-га на Уязной вежы з боку ўнутранага двара плануюць устанавіць вежавы гадзіннік.

А ў наступным годзе Мірскі замак адзначае 500-гадовы юбілей. Непасрэдна дзень нараджэння – 8 красавіка, але маштабныя гулянні назначаны на 4–6 чэрвеня пад агульнай назвай «Мірскі замак – увасабленне беларускай гісторыі». Плануюцца выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, работа рамесных гандлёвых радоў, насычаная канцэртная праграма і феерверк.

Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке
Туристы в Мирском замке

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6