Як прыводзяць у парадак інфраструктуру на Браслаўскіх азёрах

Абноўлена:
дривяты

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Браслаўшчыну ведаюць па небывалай прыгажосці і чысціні азёрах і самым масавым летнім open-air-фестывалі.

Журналісты Times.by пабывалі ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» і паглядзелі, як падрыхтавана інфраструктура да сезона адпачынку. З рабочым візітам Браслаўшчыну наведаў і кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў.

«Асноўныя мэты на бліжэйшы час – падвоіць уклад турызму ў эканоміку і павялічыць долю ў ВУП да не менш як 4,5% да 2030 года. Для дасягнення гэтых мэт важна развіваць інфраструктуру – павялічваць нумарны фонд, мадэрнізаваць існуючыя аб'екты, ствараць новыя канкурэнтаздольныя турыстычныя комплексы для ўсіх катэгорый падарожнікаў», – сказаў Назараў.

Юрий Назаров. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Юрий Назаров. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Ён таксама падкрэсліў, што неабходна павышаць эканамічны ўклад і максімальна раскрываць патэнцыял рэгіёнаў. Трэба і сфарміраваць моцны нацыянальны брэнд, які базіруецца на экалагічнасці, бяспецы і разнастайнасці прапаноў.

Нагадаем, што ў сістэму Кіраўніцтва справамі ўваходзяць пяць дзяржаўных прыродаахоўных устаноў (чатыры нацпаркі і біясферны запаведнік). Іх агульная плошча складае каля 800 тыс. гектараў.

У мінулым годзе гэтыя аб'екты наведаў 1 млн чалавек (на 100 тыс. больш, чым у папярэднім). Расце і колькасць замежных турыстаў, у асноўным расіян: за 2024 год іх колькасць склала больш за 217 тыс.

Даходы ад турыстычнай дзейнасці прыродаахоўных устаноў выраслі за апошнія пяць гадоў у 2,2 раза (за мінулы год яны склалі больш за BYN 36,5 млн).

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/8

«Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзейнаму турызму. Многія чакаюць такія культурна-відовішчныя мерапрыемствы, як навагоднія паказы ў маёнтку Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, «Кліч Палесся» ў нацпарку «Прыпяцкі». Яны сталі візітнымі карткамі нашых устаноў, знайшлі сваю аўдыторыю і ўжо палюбіліся, – абазначыў Юрый Назараў. – А ў Белавежскай пушчы рыхтуецца новае флагманскае мерапрыемства – міжнародны фестываль «Зубр-фэст», які павінен стаць штогадовым вераснёўскім мерапрыемствам і павысіць турыстычную і інвестыцыйную прывабнасць нацпарку».

Юрий Назаров

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Інвестпраекты цяпер накіраваны на тое, каб зрабіць разнастайнымі турыстычныя паслугі, а таксама мадэрнізаваць інфраструктуру. У 2025 годзе інвестыцыі ў развіццё турыстычнай дзейнасці склалі больш за BYN 20 млн, аналагічная сума для гэтага напрамку запланавана і на 2026-ы.

Падчас рабочага візіту дэлегацыя паглядзела на добраўпарадкаванне баз адпачынку «Дрывяты» і «Золава».

«Браслаўшчына – унікальны край, жамчужына Беларусі, з велізарнай колькасцю чыстых азёр. Нашых гасцей прываблівае прырода ў першую чаргу і, вядома ж, гасціннасць, – упэўнена начальнік базы адпачынку «Дрывяты» Юлія Паўлоўская. – У нашым нацпарку цяпер чатыры базы адпачынку, ёсць магчымасць размясціць да 250 чалавек».

У гэтым годзе тут адкрылі корпус №1. Калі раней было 12 нумароў, цяпер іх стала 16. Умяшчае корпус да 30 чалавек. Ездзяць сюды ў асноўным сем'ямі. З забаў – саўна, басейн, джакузі, руская лазня, курсіруе прагулачны карабель для турыстаў, ва ўнікальнай экакраме можна паспрабаваць фірменныя настойкі, гарбату і стравы з дзічыны.

Юрий Назаров

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

На базе адпачынку «Золава» прайшла рэканструкцыя двух дамоў, таксама пабудавана два дамы віп-класа. Колькасць месцаў павялічылася з 20 да 30. З цягам часу тут плануюць пабудаваць кафэ, канатную дарогу, басейн з падаграваннем, пяць дамоў глэмпінгавага тыпу для невялікіх кампаній. Дамы будуць з дадатковай саўнай, купеллю з падаграваннем і зонай адпачынку.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/8