За загінулых і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны памоляцца ў храмах Беларусі
Фото: Павел Орловский, Times.by
Набат прагучыць ва ўсіх праваслаўных храмах і касцёлах краіны падчас агульнанацыянальнай хвіліны маўчання ў 12:00 у Дзень Перамогі.
У праваслаўных храмах і манастырах 9 мая памоляцца за памерлых воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі Times.by ў cінадальным інфармацыйным аддзеле беларускай праваслаўнай царквы.
Там пройдуць літургіі з удзячным малебнам Госпаду, Яго Прачыстай Маці і ўсім беларускім святым, а таксама паніхіды і памінальныя літыі з асаблівымі малітоўнымі прашэннямі.
У Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мiнску ў 15:00 пачнецца памінальная служба на чале з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, мітрапалітам Мiнска-Магілёўскім, адзначылі ў прэс-службе каталіцкай царквы ў Беларусі.

