Зборная Беларусі па футболу паднялася ў рэйтынгу ФІФА

Сборная Беларуси по футболу

Сборная Беларуси по футболу. © АБФФ

Каманда Віктара Ганчарэнкі ў сакавіку атрымала дзве перамогі ў таварыскіх сустрэчах і змагла палепшыць пазіцыі ў сусветным топе.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных.

На першым месцы – каманда Францыі, у якой 1877,32 бала. Папярэдні лідар – зборная Іспаніі – апусціўся на другі радок (1876,40 бала). Топ-3 замыкае Аргенціна: Месі і кампанія страцілі адну пазіцыю.

У дзясятку лепшых зборных планеты таксама ўваходзяць Англія, Партугалія, Бразілія, Нідэрланды, Марока, Бельгія і Германія.

Зборная Беларусі паднялася на адзін радок і цяпер займае 97-е месца. У нашай «нацыяналкі», якая размясцілася ў спісе па суседстве з Гватэмалай і Люксембургам, 1235,82 бала ў актыве.

Нагадаем, у сакавіку каманда Віктара Ганчарэнкі правяла два прадукцыйныя матчы: атрыманы перамогі над Кіпрам (1:0) і Арменіяй (2:1). Паспяховыя сакавіцкія спарынгі прынеслі зборнай 8,73 бала.

Самы прыкметны рост у новым рэйтынгу – у каманды В'етнама, якая паднялася на 9 пазіцый і зафіксавалася на 99-м месцы. А найбольшае падзенне – у Малайзіі: мінус 17 пазіцый. У выніку – 138-е месца.

Замыкае рэйтынг каманда Сан-Марына. Футбольная зборная гэтай карлікавай дзяржавы займае 211-е месца.

Нагадаем, наступныя спарынгі зборная Беларусі правядзе ў чэрвені. Цалкам магчыма, яны адбудуцца ў Мінску на Нацыянальным футбольным стадыёне. Сапернікі пакуль невядомыя.