Жыццё насуперак вайне: франтавая медыцына ў апавяданнях вязня гета і гісторыка

ЛагатыпНаталля Беніцэвіч
Фото: Times.by

Фото: Times.by

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі загінулі каля 2 тыс. медыкаў. Прыкладна на 80% была разбурана сетка медыцынскіх устаноў рэспублікі – яе ўдалося аднавіць на даваенным узроўні толькі ў пачатку 1950-х гадоў.

З пачаткам баявых дзеянняў медыкаў і студэнтаў выпускных курсаў медінстытутаў у Мінску і Віцебску, вучняў большасці медвучылішчаў прызвалі ў армію. Тыя, хто не змог ваяваць на франтах і эвакуіравацца, засталіся на акупіраваных тэрыторыях. Многія з іх дапамагалі падпольшчыкам і партызанам, перапраўлялі на вызваленыя тэрыторыі ваеннапалонных і вязняў гета.

Times.by сустрэўся з гісторыкам і медыкам, якія расказалі пра франтавую медыцыну падчас Вялікай Айчыннай вайны, і пагаварыў з вязнем Мінскага гета, якому ўдалося ўцячы і разам з мамай далучыцца да партызанскага атрада ў Налібоцкай пушчы.

Маленькім пяцігадовым хлопчыкам ён дапамагаў партызанам даглядаць параненых і мыў бінты, а ў далейшым звязаў сваё жыццё з медыцынай і 47 гадоў адпрацаваў у 3-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску. Клініка носіць імя вядомага беларускага доктара, удзельніка падполля і Героя Савецкага Саюза Яўгена Уладзіміравіча Клумава.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Выжыў у гета, уцёк да партызан і дзіцем дапамагаў параненым

Праз Мінскае гета прайшлі каля 120 тыс. яўрэяў, пры гэтым выжылі прыкладна 15 тыс. Уладзімір Лазаравіч Трахтэнберг разам з мамай уцяклі ў партызанскі атрад літаральна за дзень да таго, як нацысты знішчылі гета.

«Я быў вязнем Мінскага гета ўсе 28 месяцаў яго існавання. І памятаю сябе страшна галодным і напалоханым», – пачынае расказ Уладзімір Лазаравіч.

Владимир Лазаревич Трахтенберг

Владимир Лазаревич Трахтенберг. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

З пачаткам вайны яго бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт, а мама разам з сынам вырашыла перабрацца са Стоўбцаў да бацькоў мужа ў Мінск. На той момант Уладзіміру Лазаравічу было амаль тры гады. Іх сваякі жылі на вуліцы Хлебнай, цяпер яе няма, але тэрытарыяльна яна знаходзілася побач з цяперашняй мінскай Нямігай.

«На дзвярах дома дзядулі і бабулі вісеў замок – яны паспелі эвакуіравацца. Мама яго сарвала – і мы там пасяліліся, – успамінае Уладзімір Лазаравіч. – Па іроніі лёсу наша сям’я апынулася ў гета раней, чым яго арганізавалі, таму што практычна па нашай вуліцы і праходзіла яго мяжа».

Гета займала плошчу два квадратныя кіламетры, туды нацысты спачатку сагналі больш за 80 тыс. беларускіх яўрэяў, а потым прывезлі яшчэ і яўрэяў з Заходняй Еўропы. Людзі мясціліся па некалькі сем’яў у адным пакойчыку, галадалі. Працаздольных вязняў фашысты адпраўлялі на працу, а дзеці часта былі прадастаўлены самі сабе.

Минское гетто

Минское гетто. Фото: public domain

Яўрэі насілі апазнавальны знак – жоўтую круглую нашыўку, не маглі выйсці з гета без дазволу і хадзіць па яго тэрыторыі па тратуарах. Пры сустрэчы з фашыстам яны павінны былі зняць капялюш і прывітацца.

Перыядычна ў гета арганізоўвалі пагромы. Паводле ўспамінаў Уладзіміра Лазаравіча, асабліва жорстка сябе паводзілі паліцаі.

Адна з жудасных карцін у яго памяці – як з мамай выбраўся з «маліны», дзе разарвалася нямецкая граната. «Малінай» называлі сховішчы ў склепах дамоў, яўрэі туды хаваліся падчас пагромаў. У той раз большасць там загінула, Уладзімір Лазаравіч з мамай выратаваліся цудам.

Мама казала, што ў дзяцей у гета свядомасць расла як на дражджах. Я вельмі хутка зразумеў, што адыходзіць ад яе нікуды нельга і што, калі табе ў рукі трапіла якая-небудзь ежа, яе адразу ж трэба з’есці. Я навучыўся плакаць і не выдаваць ніводнага гуку – таму што, калі дзіця закрычыць у «маліне», яго задушаць падушкай, каб гук не прыцягнуў увагу фашыстаў.

Уладзімір Лазаравіч Трахтэнберг

Але ні адзін пагром не мог параўнацца са страхам загінуць у душагубцы – фургоне, дзе людзей забівалі чадным газам.

«Мама мяне навучыла, як абараніцца ад газу. Трэба было сарваць з галавы шапку, хустку або ўзяць рукавіцу, папісаць на яе, прыкласці да твару і гэтым дыхаць, каб не задыхнуцца. Мне пашанцавала, я проста не трапіў у душагубку – не ведаю ніводнага чалавека, хто адтуль выйшаў жывым», – канстатуе Уладзімір Лазаравіч.

Самай смачнай ежай для яго тады была вараная бульба ў мундзірах або бульбяны суп з двух інгрэдыентаў – вады і зноў жа бульбы.

«На месцы цяперашняй гасцініцы «Юбілейная» ў Мінску да вайны былі татарскія агароды. Мы з дзецьмі вылазілі з-пад калючага дроту, якім было абгароджана гета, і выкопвалі там бульбу», – успамінае суразмоўца.

Владимир Лазаревич Трахтенберг

Владимир Лазаревич Трахтенберг. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

У адзін з дзён мама ўзяла маленькога Вову з сабой на працу і там даведалася, што гета плануюць знішчыць. У гэты дзень яны ўжо не вярнуліся дадому і разам з яшчэ адной сям’ёй уцяклі да партызан – у яўрэйскі атрад Шалома Зорына ў Налібоцкай пушчы.

Паколькі мама Уладзіміра па прафесіі была наборшчыцай (прычым высокага класа – да вайны нават усталявала ўсесаюзны рэкорд і магла набраць 27 тыс. знакаў за адзін сямігадзінны працоўны дзень), яе забралі ў другі атрад у падпольную друкарню. Пяцігадовы Валодзя там дапамагаў даглядаць параненых – мыў і развешваў бінты, падносіў ежу, прыбіраў судны, прыносіў салдатам газеты.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

«Пасля налёту на лагер фашысцкай авіяцыі было шмат параненых. Дасталося і мне, і калі партызанскі хірург аперыравала, сказала, што, раз цярплю без абязбольвальнага, значыць, буду доктарам. Так яно і выйшла», – кажа ён.

Перамогу маленькі Валодзя сустрэў з мамай дома ў Стоўбцах: «Мы спалі ноччу, раптам раздалася дзікая страляніна, крык, грукат, я са страху вырашыў, што зноў нацысты напалі, – залез пад ложак. А ў акно пастукалі: «Выходзьце! Перамога! Перамога!»

Уладзімір Лазаравіч памятае, як праз некалькі дзён яны з мамай пайшлі на чыгуначную станцыю і па дарозе збіралі кветкі, каб падарыць салдатам, якія вяртаюцца з фронту.

Партызанскі палявы шпіталь настолькі запаў хлопчыку ў душу, што сваё жыццё ён звязаў з медыцынай. Пры гэтым 47 гадоў з працоўнай біяграфіі адпрацаваў рэнтгенолагам (з іх 27 – загадчыкам аддзялення прамянёвай дыягностыкі) у 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя беларускага хірурга і гінеколага, удзельніка падполля і Героя Савецкага Саюза Яўгена Уладзіміравіча Клумава.

У 2022 годзе ў старэйшым корпусе гэтай клінікі адкрылі музей памяці і славы «Подзвіг міласэрнасці», дзе ў тым ліку ёсць экспанаты, перададзеныя Уладзімірам Лазаравічам.

В музее памяти и славы «Подвиг милосердия» есть фото Владимира Лазаревича Трахтенберга

В музее памяти и славы «Подвиг милосердия» есть фото Владимира Лазаревича Трахтенберга. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

У бальніцы ёсць музей памяці і славы

Першае, што кідаецца ў вочы ў музеі памяці і славы «Подзвіг міласэрнасці» ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Яўгена Уладзіміравіча Клумава, – частка экспазіцыі, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. І гэта лагічна: бальніца была адным з ключавых медыцынскіх цэнтраў таго часу і называлася 1-й савецкай.

У 1940 годзе тут было 300 ложкаў, а, паводле даных на 1944 год, працавалі 19 урачоў.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Инна Пашкевич, инструктор-валеолог 3-й городской клинической больницы имени Евгения Владимировича Клумова. Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/10

«Большасць нашых урачоў і медсясцёр змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і 143 з іх былі ўзнагароджаны рознымі ордэнамі і медалямі. Тыя, хто не паспеў эвакуіравацца і застаўся на акупіраванай тэрыторыі працаваць у бальніцы, дапамагалі палонным чырвонаармейцам, падпольшчыкам і партызанам», – расказвае Іна Пашкевіч, інструктар-валеолаг 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Яўгена Уладзіміравіча Клумава.

Медыкі ў тым ліку перадавалі ў партызанскія атрады медыкаменты і перавязачны матэрыял. Сярод іх і Герой Савецкага Саюза, урач-падпольшчык Яўген Уладзіміравіч Клумаў. У гады вайны ён быў вядомы пад псеўданімам Самарын.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/6

Клумаў дапамог арганізаваць два партызанскія шпіталі і ратаваў людзей ад вывазу на прымусовыя работы ў Германіі. Ён выдаваў ім з архіва бальніцы падробленыя даведкі і рэнтген-здымкі туберкулёзных хворых. У выніку ўдалося выратаваць каля тысячы чалавек.

Аднак пра гэта даведаліся нацысты, і ў 1943 годзе Клумава разам з жонкай арыштавалі. Ад супрацоўніцтва з захопнікамі ўрач адмовіўся. У 1944 годзе па дарозе ў канцлагер у Малы Трасцянец ён загінуў з жонкай у душагубцы.

У гонар Клумава для маладых спецыялістаў у бальніцы заснавалі клятву клумаўцаў. У мінулым годзе яе давалі ў 55-ы раз.

«А вось гэта – сям’я санітараў бальніцы, – працягвае экскурсію Іна Леанідаўна. – Яны выратавалі бюст Леніна, помнік стаяў тут і да вайны. Яго закапалі на пустцы, а калі Мінск вызвалілі ў 1944 годзе, выкапалі, скульптуру аднавілі і зноў устанавілі на тэрыторыі бальніцы».

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Сёння музей наведваюць не толькі новыя супрацоўнікі клінікі, але і пацыенты і школьнікі. Яго дзверы адчынены для ўсіх жадаючых.

Як лячылі ў гады вайны

Медыцынскія артэфакты франтавога часу можна знайсці ў музеі гісторыі медыцыны Беларусі Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі. Вось, напрыклад, сумка ўрача, яна належала хірургу Лідзіі Мікалаеўне Лобавай, якая прайшла з ёй не толькі Вялікую Айчынную вайну, але і савецка-фінскую.

У сумцы – абязбольвальныя прэпараты, вата, жгут для спынення крывацёку, драўляны стэтаскоп, каб паслухаць, як працуюць лёгкія, стэрыльныя ампулы і шоўк, каб зашыць рану.

«А вось гэта форменная сукенка маёра медыцынскай службы ўзору 1941 года, – расказвае загадчык музея Дзмітрый Лапцэвіч. – Звярніце ўвагу на пагоны – там латунная чаша са змяёй, а гэта сімвал ваенных медыкаў».

Сумка врача

Сумка врача в музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Погоны на форменном платье майора медицинской службы образца 1941 года

Погоны на форменном платье майора медицинской службы образца 1941 года в музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Партызанская медыцына – асобная гісторыя. У першых атрадах была абмежаваная колькасць медработнікаў. Напрыклад, да канца 1941 года ў партызанскіх фарміраваннях Беларусі лічылася ўсяго шэсць урачоў і каля дзесяці фельчараў і медсясцёр.

Лекаў таксама асабліва не было, і часта даводзілася лячыць сярод балот і лясоў з дапамогай падручных сродкаў. Параненых маглі аперыраваць на звычайнай калясцы, а банкі ставілі з гранёных шклянак, кубкаў і нават гільзаў ад артылерыйскага снарада.

Заведующий музеем Дмитрий Лапцевич. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Заведующий музеем Дмитрий Лапцевич. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/9

Нягледзячы на складанасці падчас вайны, медыкам-партызанам у Беларусі ўдалося вярнуць у строй больш за 90% хворых і звыш 78% параненых.

«Медыкі праяўлялі сябе як сапраўдныя героі і ўдастоіліся многіх узнагарод. Сярод беларускіх урачоў ёсць тыя, хто атрымаў званне Героя Савецкага Саюза, а шэсць беларускіх медсясцёр узнагароджаны міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа – медалём імя Флорэнс Найцінгейл», – адзначае Дзмітрый Лапцэвіч.

Вайна прыкладна на 80% зруйнавала сетку медыцынскіх устаноў Беларусі. Яе ўдалося аднавіць на даваенным узроўні толькі ў пачатку 1950-х гадоў. Адбудоўваць бальніцы дапамагалі і самі медыкі.

В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

В музее истории медицины Беларуси Республиканской научной медицинской библиотеки. Фото: Алексей Матюшков, Times.by