Беларускія стралкі-юніёры вяртаюцца на міжнародную арэну

Абноўлена:
Фото: НОК Беларуси, Telegram

Фото: НОК Беларуси, Telegram

ISSF зняла ўсе абмежаванні з нашых спартсменаў ва ўзросце да 21 года.

Міжнародная федэрацыя стралковага спорту (ISSF) цалкам дапусціла маладых атлетаў з Беларусі да ўдзелу ў турнірах пад сваёй эгідай. Цяпер юныя спартсмены змогуць выступаць з нацыянальнай сімволікай краіны.

Рашэнне Савета ISSF азначае, што беларускія юніёры зноў змогуць прадстаўляць рэспубліку на ўсіх маючых адбыцца міжнародных спаборніцтвах без якіх-небудзь абмежаванняў. Абноўленыя правілы будуць у бліжэйшы час апублікаваны на афіцыйным сайце федэрацыі.

Нагадаем, 7 мая Міжнародный алімпійскі камітэт (МАК) зняў усе рэкамендацыі аб абмежаваннях у дачыненні да беларускіх спартсменаў.

Санкцыі ў дачыненні да беларускіх атлетаў дзейнічалі з канца лютага 2022 года. А з канца сакавіка 2023-га беларусы выступалі на міжнародных спаборніцтвах, уключаючы Алімпіяды ў Францыі і Італіі (2024, 2026), у нейтральным статусе – без гімна і сцяга.