Беларусы перамаглі футбалістаў Сан-Марына ў Лізе нацый УЕФА

Фото: АБФФ
Цяпер беларусы з 10 ачкамі займаюць другое месца ў сваёй групе.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Зборная Беларусі па футболе атрымала ўпэўненую перамогу над зборнай Сан-Марына ў матчы Лігі нацый УЕФА – 2:0.
Для беларускіх футбалістаў гэта быў выязны матч – паядынак прайшоў у Серавале.
Ужо на 13-й хвіліне забіў Кірыл Гоманаў – гэты гол стаў і першым у матчы, і першым для футбаліста ў складзе нацыянальнай зборнай. Яшчэ праз 4 хвіліны вароты сапернікаў паразіў Арцём Канцавы.
Такім чынам, зараз у Беларусі 10 ачкоў, яна займае другое месца ў турнірнай табліцы. На першым – Албанія з 12 ачкамі, трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна ў Фінляндыі (7) і Сан-Марына (0).
У нядзелю, 15 лістапада, футбалістаў чакае фінальны паядынак супраць зборнай Албаніі.

