Цяпер настольны тэніс: беларусаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў

Фото: Mattias Banguese, Unsplash
Міжнародная федэрацыя зняла ўсе абмежаванні з беларускіх спартсменаў.
На пасяджэнні Выканаўчага савета Міжнароднай федэрацыі настольнага тэніса (ITTF) адобрылі ўдзел беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах пад эгідай ITTF.
З 28 ліпеня 2026 года беларусы змогуць выступаць за нацыянальную зборную са сцягам і з гімнам, паведамляе Федэрацыя настольнага тэніса.
Нагадаем, у маі Міжнародны алімпійскі камітэт аб’явіў аб зняцці санкцый з беларускіх спартсменаў. Гэта значыць, што атлеты з Беларусі могуць выступаць на міжнародных турнірах са сваім гімнам і сцягам і без якіх-небудзь абмежаванняў. Але спачатку такое ж рашэнне павінны прыняць міжнародныя федэрацыі па відах спорту. Гэта права ўжо атрымалі лучнікі, велагоншчыкі, пяціборцы, плыўцы, баксёры, фехтавальшчыкі і іншыя спартсмены.
IIHF зняла санкцыі з юніёрскай зборнай Беларусі па хакеі, якая зможа прыняць удзел у чэмпіянаце свету 2027 года.

