Фестываль народнай музыкі пройдзе ў Паставах 12–14 чэрвеня

Фото: freepik, Magnific.com
У праграме – конкурс выканаўцаў, выстава народных промыслаў, гала-канцэрт і шмат іншага.
Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» арганізуюць у Паставах гэтым летам ужо ў 35-ы раз. Культурная сталіца Беларусі 2026 года чакае гасцей з 12 па 14 чэрвеня.
Праграма фестывалю насычаная. Творчыя калектывы і выканаўцы на народных музычных інструментах пазмагаюцца ў конкурсе «Хто каго?».
Госці змогуць наведаць выставу народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў «Горад майстроў», а таксама атрымаць асалоду ад музычнага выканання аматарскіх і прафесійных калектываў мастацкай творчасці. За ўсю гісторыю фестывалю на яго сцэне выступілі звыш 600 музычных калектываў з больш чым 20 краін свету. Яркай кульмінацыяй свята стане гала-шоу.
Традыцыйна фестываль праводзіцца ў 190 км на паўночны ўсход ад Мінска ў маляўнічым беларускім Паазер’і.
Калі для вас занадта далёка або не зусім зручна дабірацца, можна не менш ярка і музычна правесці выхадныя ў Мінску на belbet fest 13 чэрвеня.
На галоўнай сцэне стадыёна «Дынама» выступяць Swanky Tunes, 5sta Family, Ваня Дзмітрыенка, Galibri & Mavik, Насця Краўчанка, DJ Jeneva, Cosa Nostra, NILETTO, SERGEYABKINA і нідэрландская спявачка Eva Simons.

