Футбольная зборная Беларусі з буйным лікам абгуляла Сірыю

Фото: Times.by
Падапечныя Віктара Ганчарэнкі падарылі трэнеру ўпэўненую перамогу ў першым матчы на дамашнім стадыёне.
Футбалісты зборнай Беларусі на Нацыянальным стадыёне правялі кантрольны матч з камандай Сірыі.
Ужо на 4-й хвіліне лік адкрыў Уладзіслаў Марозаў. Да перапынку ўмацаваў перавагу Арцём Канцавы. У другім тайме галамі адзначыліся Арцём Шуманскі і Яўген Яблонскі.
У Сірыі на 87-й хвіліне з пенальці забіў Аль Мавас. Вынік – 4:1, перамога зборнай Беларусі.
Перад гульнёй Віктар Ганчарэнка адзначаў, што для яго гэта асаблівы момант: «Для мяне гэта вяха ў трэнерскай кар’еры. Было шмат матчаў. Але на новым стадыёне з роднай зборнай – упершыню. Гэта дадатковыя эмоцыі і хваляванне».

Фото: Times.by
Матч наведалі 13 811 гледачоў.
Зборная Беларусі 9 чэрвеня правядзе яшчэ адзін таварыскі матч, «белакрылыя» згуляюць з камандай Буркіна-Фасо, у складзе якой ёсць прадстаўнікі клубаў англійскай Прэм’ер-лігі і нямецкай Бундэслігі.
А 6 чэрвеня ў паўабаронцы Арцёма Канцавога вяселле. Віктар Ганчарэнка абяцаў адпусціць футбаліста, але з умовай, што на ўрачыстасць не адправіцца ўся каманда.









