«Хмарачосы» і «знiчкi»: як гучыць Мінск на роднай мове

ЛагатыпСвятлана Каламіец
© Times.by

© Times.by

© Times.by

© Times.by

У Міжнародны дзень роднай мовы папрасілі выпадковых прахожых на вуліцах Мінска ацаніць свой узровень валодання беларускай мовай ад 1 да 10 і склалі топ прыгожых слоў на мове.

Беларуская мова – адна з дзвюх дзяржаўных у краіне – заўсёды славілася сваёй прыгажосцю і мілагучнасцю. І хоць у філалогіі такога паняцця, як «самыя прыгожыя словы мовы», не існуе, Times.by вырашыў прысвяціць гэтай тэме новае апытанне, а заадно даведацца, як часта мінчане размаўляюць на роднай мове.

Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Ульяна сваю будучыню плануе звязаць са сферай турызму. Кажа, родную мову любіць, ведае і гатова актыўна выкарыстоўваць у працы. Але не цяпер.

Ульяна. © Times.by

Ульяна. © Times.by

«У студэнцкіх аўдыторыях больш усё ж такі размаўляюць на рускай. Нават у маёй роднай школе №1, дзе я паглыблена вывучала беларускую мову, па-за ўрокамі руская гучала часцей. Але гэты вопыт навучыў галоўнаму – усё залежыць ад нас саміх. Хочаш гаварыць – гавары, не падстройваючыся пад асяроддзе. Мне пакуль гэтай упэўненасці не хапае», – прызнаецца Ульяна.

Называючы незвычайныя беларускія словы, дзяўчына адразу заходзіць з козыраў.

«Вы ведаеце, што такое «хмарачос»? Іх поўна ў Мінску. Так-так, гэта небаскробы. Пагадзіцеся, гучыць незвычайна. Зрэшты, як і «шкарпэткі». З прыгожых слоў, бадай, «валошкі» і «каханне».

Тры гады таму Ульяна здала ЦТ па беларускай мове на 75 балаў. На просьбу ацаніць сваё веданне мовы сёння дзяўчына паставіла сабе моцную дзявятку.

Кацярына працуе ў сферы адукацыі і культуры, але адразу прызнаецца – неабходнасці актыўна карыстацца беларускай мовай у яе няма.

Екатерина. © Times.by

Екатерина. © Times.by

«Я разумею, што мова жыве, калі яе носьбіты актыўна выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці, але ў маім асяроддзі пакуль рускай мовы больш. Яе я ведаю лепш за родную. Тэксты на «мове» разумею, нават магу падтрымаць гутарку, але размаўляю на ёй дрэнна, таму свой узровень ацэньваю на шэсць балаў», – робіць выснову Кацярына.

Самымі прыгожымі словамі дзяўчына адразу называе два: «дабранач» і «знічка».

«Знічка – гэта не проста зорка, а менавіта падаючая зорка. Пагадзіцеся, прыгожа? – усміхаецца мінчанка і, крыху падумаўшы, дадае. – Дзякуй, што нагадалі пра падзею. Ёсць над чым паразважаць».

Аляксей – першакурснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Як раз нядаўна атрымаў залік па прафесійнай лексіцы. Студэнты здавалі яго на беларускай.

Алексей. © Times.by

Алексей. © Times.by

Будучы інжынер у захапленні ад таго, як выкладае гэты прадмет Ірына Валянцінаўна Наўроцкая. «Аднойчы яна дала нам такое заданне – прыгатаваць у хатніх умовах беларускую страву, запісаць працэс на відэа з каментарыямі на роднай мове. Я прыгатаваў мачанку з блінамі. У тым відэа я часта паўтараў словы «смажыць» і «тлушч»», – успамінае студэнт.

Працягваючы тэму прыгожых слоў на беларускай, першым у галаву Аляксею прыйшло «каханне». За веданне мовы ён паставіў сабе сямёрку. Дарэчы, вучыць мову яму дапамагае планшэт з інтэрфейсам на беларускай мове. «Так што такія словы, як «налады», «бяспека», «прыкладанні», мне абсалютна зразумелыя», – смяецца хлопец.

Сярод выпадковых мінчан – госць з Масквы Акоп. Літаральна два дні таму прыехаў у Беларусь, але ўжо запомніў фразу з метро: «Асцярожна, дзверы зачыняюцца».

Акоп. © Times.by

Акоп. © Times.by

Родная мова маладога чалавека – армянская, але на рускай, паводле яго слоў, ён размаўляе часцей.

«Армянскую ведаю нядрэнна – разумею, размаўляю, але чытаць на ёй не ўмею. Так што пастаўлю сабе 6 з 10 балаў, – самакрытычны Акоп. – Што, у Беларусі такая ж бяда? Напэўна, любоў да мовы павінна ісці з сям’і. Адно ведаю дакладна – сілай любіць мову не прымусіш, не трэба навязваць і душыць».

У Ганны, дзяцінства якой прайшло ў Пружанах Брэсцкай вобласці, ёсць канкрэтная прапанова, як заахвоціць беларусаў актыўней размаўляць на роднай мове.

Анна. © Times.by

Анна. © Times.by

«Добра, каб родная мова гучала дома, у сем'ях. Але значна лепш, калі на ім загаворыць грамадскае харчаванне і гандаль. Я, напрыклад, дома праводжу зусім мала часу. А вось у кафэ, крамах і іншых такіх установах бываю часта. Вось тут i трэба гаварыць на мове. Я з задавальненнем падхаплю і адкажу па-беларуску», – прапануе рашэнне Ганна.

Дзяўчына вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў. Асноўныя прадметы – англійская і нямецкая мовы, якія яна, паводле ўласнага прызнання, ведае лепш за родную.

«На жаль, мае родныя гавораць выключна на рускай мове, магчыма, таму я не актыўны носьбіт беларускай. Але вось вы зараз падышлі да мяне, і я легка пераключылася на яе. Аднак буду сумленнай і пастаўлю сабе шэсць. Усе ж на фоне сваей знаемай беларускамоўнай сяброўкі Веранікі я дрэнна ведаю мову. Шкада, што яе зараз няма побач. Вось яна здзівіла б вас», – кажа Ганна.

У топ-3 прыгожых беларускіх слоў Ганны патрапілі «валошкі», «каханне» і «пяшчота».

Галіна Генадзьеўна з унучкай Стэфаніяй адразу выбачаюцца, што не гатовы адказваць на беларускай.

Галина Геннадьевна с внучкой Стефанией. © Times.by

Галина Геннадьевна с внучкой Стефанией. © Times.by

«Я вучыла беларускую мову ў савецкай школе, ужо ўсе словы забылася. Да сыходу на пенсію працавала ў сферы ЖКГ, неабходнасці глыбока ведаць «мову» не было. Рускай мовы мне цалкам дастаткова, – лічыць жанчына. – Ды і цяпер вострай патрэбы вучыць беларускую няма. Калі толькі дапамагчы Стэфаніі рабіць дамашнія заданні. Але яна ў нас разумніца – сама добра спраўляецца. Ім пакуль адзнакі не ставяць, але яна перыядычна атрымлівае па беларускай мове «малайчынкі».

Унучка тут жа ўключаецца ў размову і нагадвае бабулі, як тая ёй спявала «Калыханку», а там былі словы «вачаняты закрывай» і «патухаюць зоркі-сплюшкі».

«Точна, было такое», – смяецца Галіна Генадзьеўна.

«Ну вось. Спяваць можаш, а гаварыць – не. Дома абмяркуем твой беларускі. Я ведаю такія словы: «гарбуз», «дыван», «конік», «чыгуначны вакзал», – здзівіла цікавасцю да тэмы другакласніца.