Мабільны дадатак для аўдыякніг на беларускай мове стварылі ў Беларусі

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

У дадатку ўжо размешчана больш за 250 кніг, у тым ліку каля 155 твораў беларускай мастацкай літаратуры.

Мабільны дадатак «Чытанка», створаны спецыяльна для праслухоўвання аўдыякніг на беларускай мове, прадставілі на ХХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, паведамляе БелТА.

У ім размешчана каля 155 твораў беларускай мастацкай літаратуры, якія фарміруюць культурны фонд краіны.

Асобны раздзел прадугледжаны для юных слухачоў, у ім прадстаўлены творы дзіцячых пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах. Ёсць і магчымасць паслухаць знакамітых аўтараў ва ўласным выкананні.

Праект распрацаваны пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі.