Мінскае «Дынама» трапіла ў топ-6 клубаў КХЛ

Фото: Times.by
Ліга апублікавала рэйтынг па выніках мінулага сезона, які фарміруецца з сукупнасці многіх паказчыкаў.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Кантынентальная хакейная ліга прадставіла рэйтынг за сезон-2025/26, дзе «зубры» падняліся ў шасцёрку лепшых каманд лігі. І гэта самы вялікі рост сярод усіх клубаў КХЛ у параўнанні з мінулагоднімі вынікамі.
Рэйтынг фарміруецца з сукупнасці дзевяці паказчыкаў, якія ўключаюць у сябе спартыўны вынік, сэрвісы для гледачоў, наведвальнасць і запаўняльнасць арэн, ТБ-індэкс, работу са СМІ, актыўнасць у сацыяльных сетках і іншыя.
У катэгорыі «Арэна» мінчане занялі першае месца ў лізе па сярэдняй наведвальнасці дамашніх матчаў і другое месца па якасці сэрвісаў для гледачоў. У катэгорыі «Спартыўныя дасягненні і кошт спартыўнага выніку» «Дынама» размясцілася на восьмым месцы.
ТБ-індэкс адлюстроўвае працэнтную долю клуба ў даходах лігі ад продажу тэлевізійных і бетынг-правоў. Лідары параметра – «Лакаматыў», СКА і «Ак Барс». Мінскае «Дынама» на чацвёртым месцы.
Параметр «Даходы ад рэалізацыі ліцэнзійнай і білетных праграм, харчавання» вызначае ўзровень даходу клубаў ад аднаго гледача з улікам сярэдняй заработнай платы ў кожным рэгіёне. Тут лідзіруюць «Салават Юлаеў», «Аўтамабіліст» і «Авангард». У мінскага «Дынама» 17-ы радок.
У медыйнай частцы «зубры» на шостым месцы. Тут ацэньвалі эфектыўнасць работы PR- і прэс-службаў клубаў са СМІ і ў сацыяльных сетках.
У выніковай і сумарнай ацэнцы ў мінскага «Дынама» рэйтынг 61,30 і шостае месца ў КХЛ. Лідарамі сталі яраслаўскі «Лакаматыў» (88,65), казанскі «Ак Барс» (73,78), омскі «Авангард» (71,48).
Дарэчы, 30 верасня стала вядома, што капітан мінскага «Дынама» Крыс Цірні трапіў у топ-8 рэйтынгу лепшых ігракоў КХЛ.

