Рамантыкі Камсамольскага возера: у Мінску прайшоў Кубак свету па суднамадэльным спорце

Фото: Святослав Зоркий, Times.by

Фото: Святослав Зоркий, Times.by

Прадстаўнікі 11 краін прыехалі ў Беларусь, каб паспаборнічаць у спорце, які аб’ядноўвае гісторыю, тэхніку, інжынерыю і кемлівасць.

З 23 па 26 красавіка ў Мінску праходзіў Кубак свету па суднамадэльным спорце «Мінская вясна – 2026». У праграме было два напрамкі – стэндавыя класы C і радыёкіруемыя яхты (RG65, F5-E, F5-М).

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/10

Галоўны трэнер нацыянальных каманд па тэхнічных і авіяцыйных відах спорту і галоўны суддзя турніру Дзмітрый Калмыкаў расказаў аб крытэрыях ацэнкі стэндавых мадэлей.

«Першы крытэрый – выкананне (50 балаў максімум). Ацэньваецца якасць афарбоўкі, зборкі, прытрымліванне прапорцый. Наступны крытэрый – адпаведнасць дакументацыі. Мадэль павінна быць не прыдуманай, а копіяй гістарычнага карабля. Маштаб выбірае спартсмен на сваё меркаванне (цалёвы або метрычны). Апошні крытэрый – аб’ём работы і складанасць. Залатога медаля ўдастойваюцца ўдзельнікі, якія набралі ад 95 да 100 балаў», – растлумачыў ён.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/10

Стэндавыя класы размясціліся ў Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Дэталізацыя караблёў уражвае. Тут і сучасныя, і сярэдневяковыя судны. На стварэнне такіх мадэлей патрабуецца, як правіла, мінімум паўгода, а некаторыя будуюць нават гадамі.

Геаграфія ўдзельнікаў шырокая: больш за 160 чалавек з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Літвы, Грузіі, Германіі, Турцыі, Арменіі, В’етнама, Іспаніі.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

На выхадных карэспандэнты Times.by пабывалі і на Камсамольскім возеры, дзе праходзілі гонкі радыёкіруемых яхт у класе RG65. Тут спаборнічалі ад малога да вялікага: і школьнікі, і дарослыя мужчыны.

15-летняя Алиса приехала на соревнования из Санкт-Петербурга

15-летняя Алиса приехала на соревнования из Санкт-Петербурга. Фото: Святослав Зоркий, Times.by

«Прыехала шмат гоншчыкаў. Нават не чакалі, што ў гэтым класе будзе столькі лодак. У мінулым годзе было 20, цяпер – 38», – кажа беларус Дзмітрый Койпіш, майстар спорту міжнароднага класа.

Дмитрий Койпиш

Дмитрий Койпиш. Фото: Святослав Зоркий, Times.by

Усе лодкі ўдзельнікі вырабляюць самі. І кіруюць суднам з дапамогай радыёпульта за кошт змянення становішча парусоў і руля. Задача – як мага хутчэй і больш дакладна прайсці адзнакі на вадзе. Лодка папераменна рухаецца па ветры, супраць ветру, з бакавым ветрам.

«Яхты робім самі. Купляем матэрыялы. Школа можа дапамагчы з растваральнікам, смалой, наждачкай. Ёсць розныя класы. Напрыклад, F5-М – самыя дарагія, там няма абмежаванняў па вазе. Трэба ўсё зрабіць больш трывалым і лёгкім. Толькі корпус з палубай пацягне на 500 долараў», – расказвае Дзмітрый.

Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by

Фото: Святослав Зоркий, Times.by

1/10

Мы глядзелі гонкі класа RG65. Тут даўжыня корпуса павінна быць не больш за 65 см. Таксама ёсць рэгламентаваная плошча парусоў. У сярэднім такія лодкі каштуюць ад $500 да $1000. Калі рабіць самому, то можна ўкласціся ў бюджэт $150. Самае галоўнае – дастаць парусы. Якасны матэрыял трэба заказваць з-за мяжы.

Часам яхты накрывае хваля, і яны могуць пайсці на дно. У такі момант суддзя хутка ўскоквае ў лодку з вёсламі і пачынае выратавальную аперацыю.

Фото: Святослав Зоркий, Times.by

Фото: Святослав Зоркий, Times.by

У выніку беларускія спартсмены выйгралі 47 медалёў: 17 залатых, 15 сярэбраных, 15 бронзавых. 41 медаль у стэндавых класах (мадэлі-копіі караблёў), 6 узнагарод – у заліку радыёкіруемых яхт. У Дзмітрыя Койпіша – тры золата.

Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by
Фото: Святослав Зоркий, Times.by

Фото: Святослав Зоркий, Times.by

1/10