Віталь Пінчук падпісаў кантракт з «Нэшвілам» з НХЛ

Виталий Пинчук. Фото: ХК «Динамо-Минск»
24-гадовы беларускі хакеіст перапісаў рэкорды мінскага «Дынама» ў КХЛ і цяпер адправіцца за акіян у мацнейшую лігу свету.
Раніцай 27 красавіка Віталь Пінчук развітаўся з мінскім «Дынама».
А вечарам «Нэшвіл» паведаміў, што беларускі хакеіст падпісаў аднагадовы кантракт.
Пінчук год за годам прагрэсіраваў у складзе «Дынама», і пра яго магчымы пераезд у НХЛ гаварылі даўно. У гэтым сезоне нападаючы у 73 гульнях набраў 73 (33+40) ачкі з улікам матчаў плэй-оф і абнавіў рэкорд беларускіх хакеістаў па ачках за адзін сезон у КХЛ.
Усяго ў рэгулярных чэмпіянатах КХЛ ён правёў за «Дынама» 252 матчы, у якіх забіў 73 шайбы і аддаў 72 галявыя перадачы. У плэй-оф на яго рахунку 28 гульняў, 22 (9+13) балы.
У каментарыі для Times.by Віталь Пінчук расказваў пра вучобу і захапленне відэагульнямі.
«Нэшвіл» у сезоне 2025/26 заняў 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі і не трапіў у плэй-оф.
Нагадаем, нядаўна быў абноўлены рэкорд па колькасці беларусаў, якія згулялі ў адным сезоне НХЛ. Ілля Протас стаў восьмым беларускім хакеістам, задзейнічаным клубамі паўночнаамерыканскай лігі.

