Волжскі след, Усходні экспрэс: «Дынама» даведалася пра першых сапернікаў у новым сезоне КХЛ

Фото: Times.by
«Зубры» свой першы матч у лізе згуляюць з ніжагародскім «Тарпеда» на дамашнім лёдзе.
Клубы КХЛ паведамілі аб трох стартавых матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сезона-2026/27. Першая гульня мінскага «Дынама» адбудзецца 7 верасня на «Мінск-Арэне», сапернікам стане «Тарпеда». 10 верасня «зубры» дома згуляюць супраць «Шанхая». 12 верасня – гасцявы матч супраць маскоўскіх дынамаўцаў.
Поўны каляндар сезона-2026/2027 КХЛ будзе апублікаваны 16 чэрвеня ў 12:00.
Прэс-служба «Дынама» крэатыўна прадставіла навіну ў выглядзе постэраў кінафільмаў, дзе ў галоўных ролях прадстаўлены хакеісты. Ёсць і пасхалкі. Напрыклад, матч з маскоўскім «Дынама» прадстаўлены ў выглядзе постэра фільма «Мегрэ расстаўляе сеткі». У ролі сышчыка – Ілья Усаў. На фоне відаць аб’яву «Missing» (можна перавесці як «зніклы», «згублены» або «сумуем») і фота Крысціяна Хенкеля, які на мінулым тыдні пасля двух сезонаў у Мінску падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама».
12 чэрвеня «Дынама» паведаміла аб новым трохгадовым кантракце з Таем Смітам, які стаў адным з лідараў каманды.




