З беларускіх цяжкаатлетаў знялі ўсе спартыўныя абмежаванні

Фото: Mathieu Chassara, Unsplash
Цяпер беларускія атлеты ўсіх узростаў змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад эгідай IWF.
Выканаўчы савет Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) зняў з беларускіх спартсменаў усе дзеючыя раней абмежаванні, паведаміла прэс-служба IWF.
«Выканаўчы савет Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі прыняў рашэнне аб тым, што з гэтага моманту спартсмены з Беларусі ўсіх узроставых груп маюць права ўдзельнічаць у спаборніцтвах IWF», – гаворыцца ў паведамленні.
У арганізацыі адзначылі, што гэта рашэнне прынята ў адпаведнасці з нядаўнімі рэкамендацыямі МАК.
Раней у гэтым годзе былі знятыя абмежаванні на ўдзел цяжкаатлетаў з Беларусі ў юнацкіх і юніёрскіх узроставых групах. Цяпер гэта распаўсюджваецца на ўсе ўзроставыя катэгорыі, што дазволіць усім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах IWF у адпаведнасці з дзеючымі крытэрыямі і патрабаваннямі.
У IWF падкрэслілі, што федэрацыя па-ранейшаму прыхільная да прасоўвання сумленнай канкурэнцыі ў спорце, каб атлеты мелі магчымасць спаборнічаць у асяроддзі, якое паважае прынцыпы нейтральнасці і інклюзіўнасці.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў аб зняцці санкцый з беларускіх спартсменаў. Прыклад з МАК узялі многія міжнародныя федэрацыі.

