Аўтакрама ў беларускай глыбінцы: што купляюць на сяле

Абноўлена:
video preview

У Беларусі працуюць 470 аўтамагазінаў Белкаапсаюза – ездзяць нават у тыя вёскі, дзе жыве адзін чалавек.

Аўтакрама прыязджае два-тры разы ў тыдзень, і прадавец на маршруце – сацыяльны работнік, псіхолаг і сябар у адной асобе. Times.by разам з Таццянай Ярашэвіч пабываў у Валожынскім раёне. Мы аб’ехалі 15 вёсак і паглядзелі, што купляюць у беларускай глыбінцы.

Усяго ў аўтакраме да 700 найменняў тавараў, гэта не толькі прадукты харчавання, але і бытавая хімія, сродкі гігіены і розныя дробязі. Пры гэтым праз кантакт-цэнтр Белкаапсаюза па адзіным нумары людзі могуць загадзя заказаць непрывычны для асартыменту тавар – і яго прывязуць.