Міжнародная федэрацыя гімнастыкі зняла ўсе абмежаванні з беларускіх атлетаў

Фото: freepik, Magnific.com

Фото: freepik, Magnific.com

Допуск распаўсюджваецца таксама на батутыстаў, акрабатаў і аэрабістаў.

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі зняла рэкамендацыі аб абмежаваннях у дачыненні да беларускіх спартсменаў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК).

Рашэнне аб допуску нашых атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з беларускім сцягам і гімнам прынялі на пасяджэнні выканаўчага камітэта World Gymnastics 17 мая. Аналагічны дазвол выдалі і расійскім спартсменам.

У НАК удакладняюць: допуск распаўсюджваецца на спартыўную і мастацкую гімнастыку, а таксама на іншыя дысцыпліны – скачкі на батуце, спартыўную акрабатыку і аэробіку.

Міжнародная федерацыя гімнастыкі – адна з многіх арганізацый, хто за апошнія некалькі дзён далучыўся да рашэння МАК аб зняцці абмежаванняў у дачыненні да беларускіх спартсменаў.

Раней Times.by паведамляў, што санкцыі знялі з беларускіх лучнікаў, коннікаў, барцоў і баксёраў.